Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сва́йнік, ‑а, м.
Назва некаторых круглых чарвякоў, якія паразітуюць у розных органах пазваночных жывёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zernágenvt згры́зці, стачы́ць (пра чарвякоў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Хутка пайсці або паехаць. [Бацька] возьме .. два дубцы, баначку чарвякоў .. і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі.Брыль.Сцёпка адбег ад сянец, пераскочыў цераз плот і пашпарыў па градах.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені 1917 да крас. 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), налічвала каля 700 чл. — рабочых і маракоў Балт. флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Р.Чарвякоў, І.В.Лагун, Ю.У.Памецка, У.В.Скарынка, А.Х.Усціловіч (Усціновіч) і інш. Вяла паліт. і культ.-асв. работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастр.узбр. паўстанні, у рабоце Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. У студз. 1918 БСДРП удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны А.Р.Чарвякоў. У крас. 1918 на аснове БСДРП створана бел. секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы».Свірка.
2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.
3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.
патачы́ць2, ‑точыць; зак., што.
1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль...Баранавых.Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася.Пташнікаў.
2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́рнік, ‑а, м.
Плоскае бурае ці чорнае насякомае, якое жыве на кары, пад карой дрэў. З поспехам вудзіць на чарвякоў, лічынак, розных падкорнікаў можна вясной або ўвосень.Матрунёнак.— На паспеў падысці да абгарэлай сасны, памятаеце, дзе мы з вамі падкорнікаў шукалі, а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)