тя́гостность ця́жкасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звышця́жкі, ‑ая, ‑ае.

Які значна перавышае звычайную цяжкасць. Звышцяжкі метал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

complexity [kəmˈpleksəti] n. склада́насць, ця́жкасць, заблы́танасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стеснённость ця́жкасць, -ці ж.; см. стеснённый​ 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. Станавіцца цяжэйшым, прыбаўляць у вазе.

Мокрае адзенне цяжэе.

2. Адчуваць стомленасць, цяжкасць.

Рукі і ногі цяжэюць.

|| зак. ацяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е і пацяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

utrudnienie

н. цяжкасць, замінка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

затрудни́тельность цяжкава́тасць, -ці ж.; (трудность) ця́жкасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обремени́тельность ж. ця́жкасць, -ці ж., цяжа́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАРЫ́Н, ізапрапілавы эфір метыл фторфасфонавай кіслаты,

атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Вельмі таксічны. Асабліва хутка выклікае пашкоджанне арганізма пры інгаляцыі (міёз, цяжкасць дыхання). Лятальная таксічная доза (умоўна) 0,1 мг мін/л.

Вадкасць без колеру і паху, tкіп 151,5 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1094 кг/м³ (20 °C). Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арган. растваральнікамі. Гідралізуецца воднымі растворамі шчолачаў, аміяку і амінаў (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі З.).

т. 6, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯВО́ЛТВА,

гістарычная балцка-літоўская вобласць. Няпэўнасць крыніц спарадзіла цяжкасць у вызначэнні тэр. Дз.: Хроніка Быхаўца (16 ст.) вызначыла яе ў раёне г. Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва); паводле гісторыка У.​Ц.​Пашуты, яна знаходзілася ў міжрэччы Нявежы і Швянтоі або на У ад р. Швянтоі, дзе звычайна паказваецца Аўкштайція. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1219. У 1264 заваявана кн. Войшалкам і ўключана ў склад ВКЛ.

Літ.:

Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. 2 выд. Мн., 1991.

М.​І.​Ермаловіч.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)