біцю́г, ‑а, м.

Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды. [На вуліцы] .. іншы раз нават цокаюць па бруку падковамі вялізныя.. біцюгі, якія развозяць паклажу па раскіданых у глухіх завулках крамках і ларках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкавагаві́к, ‑а, м.

1. Спартсмен цяжкай вагі. Спаборніцтвы цяжкавагавікоў.

2. Конь цяжкавагавай пароды, здольны перавозіць вельмі цяжкія грузы; цяжкавоз.

3. Спец. Цяжкавагавы, з вялікім грузам таварны поезд. Пасля праходу пасажырскага ў Ганцавічах цяжкавагавік зноў крануўся ў дарогу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламаві́к, ‑а, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў. І ламавікі і рамізнікі з горада і ўсе аколічныя вёскі кожны дзень давалі каменданту .. фурманкі. Баранавых. // Фурманка, прыстасаваная для перавозкі такіх грузаў. Павольна сунецца абоз ламавікоў — на нязвыкла нізкіх калёсах нагружана жалезнае ламачча. «Беларусь».

2. Конь для перавозкі цяжкіх грузаў; цяжкавоз. У горад селянін прыехаў на кірмаш. І вось убачыў тут асілак наш, Што грузныя ламавікі Пудоў па сто вязуць мукі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)