пазама́тачны, -ая, -ае.

У пацыенткі была пазаматачная цяжарнасць (калі плод развіваецца па-за маткай).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бере́менность цяжа́рнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазама́тачны: ~ная цяжа́рнасць внема́точная бере́менность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

внема́точный / внема́точная бере́менность мед. пазама́тачная цяжа́рнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tubal [ˈtju:bl] adj. med. тру́бны;

tubal pregnancy пазама́тачная цяжа́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Schwángerschaft f -, -en цяжа́рнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pregnancy [ˈpregnənsi] n. цяжа́рнасць;

her third pregnancy яе́ трэ́цяя цяжа́рнасць;

This drug should not be taken during pregnancy. Гэтае лякарства нельга прымаць у перыяд цяжарнасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brzemienność

ж. цяжарнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ciężarność

ж. цяжарнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НОВАНАРО́ДЖАНАЕ ДЗІЦЯ́,

дзіця з моманту нараджэння і да канца першага месяца жыцця. Бывае даношанае (цяжарнасць 38—41 тыдзень), неданошанае дзіця, пераношанае (цяжарнасць больш за 41 тыдзень). Пасля нараджэння Н.д. прыстасоўваецца да ўмоў навакольнага асяроддзя. Адбываецца ўдасканальванне органаў і сістэм арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы імунітэту. Н.д. мае масу цела ў сярэднім 3000—4000 г, даўж. 50—52 см. Даўж. галавы Н.д. складае чвэрць цела, акружнасць чэрапа — 34—36 см (на 1—2 см больш за акружнасць грудной клеткі) Да 3-га дня адпадае кукса пупавіны. У першыя 3—4 дні ў Н.д. адбываецца «фізіялагічная» страта масы цела (да 10%), з 6—7-га дня маса пачынае прыбываць (за 1-ы тыдзень павялічваецца на 600—700 г). Пераношанае Н.д. мае прыкметы трафічных парушэнняў (напр., шчыльныя косці чэрапа з закрытымі швамі і малымі цемечкамі), больш схільнае да захворванняў.

І.​У.​Дуда.

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)