Zúgriemen m -s, - тэх. пас, цяж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АПЕНДЫКУЛЯ́РЫІ (Appendicularia),

клас марскіх хордавых жывёл тыпу абалоннікаў. Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады.

Цела даўж. 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адтулін (стыгмы). Жывяцца мікраарганізмамі. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і апендыкулярыі гінуць.

Апендыкулярыя.

т. 1, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тяж м.

1. техн. пас, род. па́са м., цяж, род. цяжа́ м.;

2. (в повозке) ато́са, -сы ж.;

3. мед. цяж, род. цяжа́ м.;

тяжи́ в лёгких цяжы́ ў лёгкіх.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ато́са ж. (цяж у возе) Strang m -(e)s, Stränge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ато́са

(літ. atāsaja)

цяж з тоўстага дроту ад аглоблі да пярэдняй восі для выраўноўвання ходу калёс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нотахо́рд

(ад гр. notos = спіна + chorde = струна)

гібкі шкілетны цяж уздоўж сярэдняй лініі спіннога боку эмбрыёнаў хордавых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цяг ​1, ‑у, м. (рэдка).

Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.

•••

Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу гл. даць.

З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.

цяг ​2, ‑а, м.

Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпахо́рда

(ад гіпа- + хорда)

цяж клетак мезадэрмальнага (гл. мезадэрма) паходжання ў зародкаў большасці пазваночных (за выключэннем млекакормячых) на ранніх стадыях развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лігаме́нт

(лац. ligamentum = перавязь)

1) эластычны цяж з рогападобнага рэчыва, які злучае чарапашкі двухстворкавых малюскаў;

2) анат. звязкі, якія ўмацоўваюць суставы або ўтрымліваюць унутраныя органы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)