Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дзялі́масць, -і, ж.
У матэматыцы: уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлылік без астачы.
Прыкметы дзялімасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАДЗЕ́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць аднаго ліку (ці алг. выразу) дзяліцца на другі (гл.Дзяленне). Напр., адзін цэлылік кратны другому, калі ў выніку дзялення першага (дзеліва) на другі (дзельнік) атрымліваецца таксама цэлылік.
Уласцівасці П. залежаць ад таго, якія сукупнасці лікаў разглядаюцца. Лікназ. простым, калі ў яго няма дзельнікаў, адрозных ад яго самога і адзінкі (напр., лікі 2, 3, 5, 7), і састаўным у процілеглым выпадку. Любы цэлы састаўны лік можна адназначна раскласці ў здабытак простых лікаў, напр., 72 = 2∙2∙2∙3∙3. Існуюць прыкметы, па якіх лёгка вызначыць, ці дзеліцца зададзены лік на просты. Напр., лік дзеліцца на 2, калі яго апошняя лічба цотная; лік дзеліцца на 3 (ці 9), калі сума яго лічбаў дзеліцца на 3 (ці 9).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рацыяна́льны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да розуму.
Рацыянальнае пазнанне.
2. Разумна абгрунтаваны, мэтазгодны.
Р. падыход да справы.
○
Рацыянальны лік — у матэматыцы: цэлы або дробавы лік.
|| наз.рацыяна́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАРАЎНА́ННЕў матэматыцы,
суадносіны паміж цэлымі лікамі a і b, якія азначаюць, што рознасць a − b дзеліцца на зададзены цэлылікm (модуль). Запісваецца a = b (mod m) і чытаецца a параўнальнае (кангруэнтнае) з b па модулі m. Напр., 2 = 8 (mod 3), таму што 2 − 8 дзеліцца на 3.
Мае многія ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям роўнасцей. Напр., складаемае з адной часткі П. можна пераносіць у -другую з адваротным знакам: з a + c = b (mod m) вынікае a = b − c — (mod m). П. з аднолькавым модулем можна пачленна складаць, адымаць і множыць; абедзве часткі П. можна памножыць на адзін і той жа цэлылік ці падзяліць на іх агульны дзельнік, калі ён узаемна просты з модулем і інш. У тэорыі лікаў разглядаюцца метады рашэння розных П., г.зн. адшукання цэлых лікаў, што задавальняюць зададзенаму П. Калі лікx задавальняе П. па модулі m, то любы лік віду x + km (kцэлылік) таксама задавальняе гэтаму П. Сукупнасць такіх лікаў наз. класам па модулі m і рашэнні П. лічацца рознымі, толькі калі яны належаць да розных класаў па модулі m.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
natural number
цэ́лылік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
whole number
цэ́лылік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ФЕРМА́ МАЛА́Я ТЭАРЭ́МА,
тэарэма лікаў тэорыі, паводле якой, калі p — просты лік і a — адвольны цэлылік, які не дзеліцца на p, то ap − a дзеліцца на p. Устаноўлена П.Ферма, даказана і абагульнена на выпадак адвольнага модуля p Л.Эйлерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЕРАРЫ́ЎНЫ ДРОБ, ланцуговы дроб,
адзін з асн. спосабаў прадстаўлення лікаў і функцый. Выкарыстоўваецца ў тэорыі лікаў, матэм. аналізе, механіцы, тэорыі імавернасцей.
Н.д., які адлюстроўвае лікa, можна атрымаць, калі запісаць гэты лік у выглядзе a = a0 + 1/a1, дзе a0 — цэлылік і 0 < 1/a1< 1, потым у такім жа выглядзе запісаць a1і г.д. Гэты працэс прыводзіць да канечнага дробу, калі a — рацыянальны лік, і да бясконцага ў выпадку ірацыянальнага ліку.