Харапская цывілізацыя (маст.) 8/32

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

І́НДА ДАЛІНЫ ЦЫВІЛІЗА́ЦЫЯ,

старажытная цывілізацыя 3—2-га тыс. да н.э. ў даліне р. Інд (ПнЗ Пакістана). Гал. цэнтры — Харапа і Махенджа-Дара. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Да 2300 да н.э. цывілізацыя дасягнула высокага ўзроўню развіцця, у гарадах упершыню выкарыстаны сеткавы прынцып планіроўкі, шырока ўжывалася сістэма дрэнажу, выраблялася абпаленая цэгла. Выяўлены грамадскія сховішчы прадуктаў харчавання, у Махенджа-Дара раскапаны лазні, зала сходаў. Шырока выкарыстоўваліся іерагліфічнае пісьмо, стандартныя меры вагі і даўжыні, вырабляліся тэракотавыя жаночыя статуэткі. Да 1700 да н.э. ў культуры цывілізацыі стаў прыкметны заняпад, якому садзейнічалі частыя навадненні, выкліканыя разлівамі Інда. Канчаткова І.д.ц. загінула ў выніку ўварванняў звонку.

Да арт. Інда даліны цывілізацыя. Махенджа-Дара. Скульптура барадатага жраца.

т. 7, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цивилиза́ция в разн. знач. цывіліза́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

civilization, BrE -isation [ˌsɪvəlaɪˈzeɪʃn] n.

1. цывіліза́цыя

2. цывілізава́ныя краі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

э́лінскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да элінаў, які належыць, уласцівы ім. Элінская цывілізацыя. Элінскі тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

внеземно́й пазазе́мны, незямны́;

внеземна́я цивилиза́ция пазазе́мная (незямна́я) цывіліза́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zivilisatión [-vi-] f -, -en цывіліза́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Western civilization

захо́дняя цывіліза́цыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

civilization

[,sɪvələˈzeɪʃən]

n.

цывіліза́цыя f., цывілізава́насьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cywilizacja

ж. цывілізацыя;

stopień ~i — узровень цывілізацыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)