Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
chromatyczny
chromatyczn|y
храматычны;
gama ~a муз. храматычная гама
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акардэо́н
(фр. accordeon)
храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хро́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Разм.Храматычны гармонік. Цяпер.. баян [Васіля], як калісьці мая просценькая хромка, водзіць моладзь на тую ж лугавінку, якую вартуе стары дуб.Пянкрат.Доўгі час Хролік быў на цаліне, там навучыўся граць, купіў хромку і вось нядаўна вярнуўся.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),
украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст.Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна),
язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычныгармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец.муз.навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-камуз. інструментаў.
Літ.:
Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ізахраматы́чны
(ад ba- + храматычны)
аднолькавага колеру;
і-ыя фотаматэрыялы — фотаматэрыялы, аднолькава адчувальныя да розных участкаў аптычнага спектра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артахраматы́чны
(ад арта + храматычны)
які мае павышаную адчувальнасць да зялёных і жоўтых прамянёў (напр. а-ая плёнка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
монахраматы́чны
(ад мона- + храматычны)
аднаколерны, не змешаны;
м-ае святло — святло, якое характарызуецца пэўнай даўжынёй светлавой хвалі (параўн.поліхраматычны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
панхраматы́чны
(ад пан- + храматычны)
які мае павышаную адчувальнасць не толькі да ультрафіялетавых, фіялетавых і сініх прамянёў, але і да зялёных, жоўтых і чырвоных (напр. п-ая фотаплёнка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)