горад у Японіі, буйны прамысл. прыгарад г. Осака, на Пд в-ва Хонсю. 509 тыс.ж. (1995). Порт на Унутраным Японскім моры. Металургія, маш.-буд., хім., цэментавая, тэкст., шкляна-керамічная, авіяц.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́СІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Хіёга. 263 тыс.ж. (1987). Рыбалоўны порт на Унутраным Японскім м.Харч., баваўняная прамысловасць, цяжкае і с.-г. машынабудаванне (аўтазавод), хім. прадпрыемствы, марскі курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯ́МА,
горад у Японіі, на У в-ва Хонсю, у прэфектуры Фукусіма. 320 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст. (баваўняная, шаўковая), электрамаш.-буд., алюмініевая. хім., харч., дрэваапрацоўчая. У гар. парку музей птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ВА,
самае вял. возера ў Японіі, на в-ве Хонсю. Пл. 716 км². Глыб. да 86 м. Сцёк па р. Юда ў заліў Осака Ціхага ак. Злучана каналамі з гарадамі Осака і Кіёта. Суднаходства. Рыбалоўства. Турызм. На паўд. беразе — г. Оцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКАЯ́МА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Вакаяма. Каля 500 тыс.ж. (1990). Порт каля паўд. ўвахода ў зал. Осака. Буйны цэнтр чорнай металургіі, тэкст. прам-сці; хім., нафтаперапр., інструментальныя, лесаперапрацоўчыя, рыбакансервавыя прадпрыемствы; электрамашынабудаванне. Ун-т. Стараж. замак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ВА,
ланцуг горных масіваў на ПнЗ в-ва Хонсю, у Японіі. Даўж. каля 225 км. Пераважная выш. 200—800 м, найб. 2230 м (вулкан Цёкай). Масівы складзены з крышт. і асадкавых парод. Хвойныя лясы. Лесараспрацоўкі. У міжгорных паніжэннях — радовішчы нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІНО́МІЯ,
горад у Японіі, прамысл. прыгарад г.Осака. Каля 500 тыс.ж. (1998). Порт на Пд в-ва Хонсю. Вузел скарасных шашэйных дарог. Прам-сць: металургічная, металаапр., авіяц., тэкст., харчасмакавая (вытв-сць лепшых гатункаў рысавай гарэлкі — сакэ), аптычнае і дакладнае машынабудаванне. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАГУ́ТЫ,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю, каля паўн.-зах. ускраіны Токіо, у прэфектуры Сайтама. 405 тыс.ж. (1985). Марскі порт у Такійскім зал. Прам-сць: чорная металургія, трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, аўтамабіле- і маторабудаванне, электратэхн. (цяжкае энергамашынабудаванне, быт. электроніка), ваенная, хім., тэкст., харчасмакавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЭБА́СІ,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гума. Каля 300 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел на трасе суперэкспрэса Шынкансен. Цэнтр шаўкаводчага раёна і шаўковай прам-сці. Прам-сць: электра-, с.-г. і трансп. машынабудаванне, фармацэўтычная. Ун-т. Турыстычны цэнтр.