Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząpхвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząpхвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ogonowy

ogonow|y

хваставы;

zupa ~a — суп з бычыных хвастоў;

kółko ~e — ав. хваставое кола;

kość ~a анат. хвасцец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Кабе́цхвасцец, Falko vespertinus L.’ (Касп.). Укр. дыял. кобець, кібець, рус. дыял. кобец, ст.-польск. kobiec, славац. kobec, серб.-харв. kòbac, славен. kóbec, scobec, мак. kобец, балг. кобец, кобъц. У слав. мовах гэтым словам называюць розных драпежных птушак: Falko, Pernis, Accipiter і інш. Прасл. kobьcь ’драпежная птушка сокал, ястраб’ утворана або гукапераймальным спосабам на слав. моўнай глебе, або, як мяркуюць некаторыя аўтары, больш старажытнае, з і.-е. сувязямі. Слаўскі (2, 295–296) прымае найбольш верагодную этымалогію, паводле якой kobьcь < kobiti ’варажыць, асабліва па лёту птушкі’, там жа абгрунтаванне гэтай версіі. Адносна іншых этымалогій гл. Фасмер, 2, 267–268; БЕР, 2, 501; Слаўскі, 2, 295–297 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)