садо́м, -у, м. (разм.).

Неразбярыха, сумятня, крык.

У хаце цэлы вечар с.

Садом і гамора — поўны беспарадак, хаос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́рхія, -і, ж.

1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе; хаос.

2. Адсутнасць арганізаванага кіравання.

А. вытворчасці.

|| прым. анархі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

первозда́нный книжн.

1. (извечный) спрадве́чны, адве́чны;

2. перен. (первоначальный, неизменённый) першапачатко́вы, некрану́ты;

первозда́нный ха́ос страшэ́нны хао́с (беспара́дак).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Chaos

['ka:os]

n -

1) міф. хао́с

2) хао́с, вэ́рхал

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chaos [ˈkeɪɒs] n. хао́с, беспара́дак, бязла́ддзе, неразбяры́ха, блытані́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clutter1 [ˈklʌtə] n. беспара́дак, бязла́ддзе, непара́дак, хао́с

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bedlam [ˈbedləm] n.

1. бедла́м, хао́с

2. archaic вар’я́цкі дом

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ро́іла, ‑а, н.

Абл. Беспарадак, хаос. У думках, у пачуццях, у адчуваннях панавала роіла, і ў роіле гэтым блыталася, гублялася развага. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хааты́чны

(ад хаос)

бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

chaos

[ˈkeɪɑ:s]

n.

хао́с, бязла́д -у, беспара́дак -ку m., блытані́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)