го́галь, -я, мн. -і, -яў, м.

Вадаплаўная птушка падсямейства качыных.

Хадзіць гогалем (разм.) — хадзіць важна, ганарыста.

|| прым. гагалі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; зак.

Пачаць хадзіць.

Нервова захадзіў па пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́лец и разва́льца / ходи́ть с разва́льцем (разва́льцей) хадзі́ць перава́льваючыся, хадзі́ць уперава́лку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́дыр: хадзі́ць ~рам ходи́ть ходуно́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (разм.).

Прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расха́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Хадзіць павольна ўзад і ўперад.

Р. па пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улу́каткі.

У выразе: бегаць (хадзіць) улукаткі — зігзагамі, не па прамой лініі.

Бегаць у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проха́живаться хадзі́ць, прахо́джвацца; (прогуливаться) прагу́львацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папахадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць і папахо́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Хадзіць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаду́лі, -ду́ль і -яў, адз. хаду́ля, -і, ж.

1. Шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі.

Хадзіць на хадулях.

2. перан. Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае.

3. перан. Доўгія ногі (разм.).