fotografować

незак. фатаграфаваць, здымаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кінематаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак., што.

Знімаць, фатаграфаваць людзей, прадметы і пад. на экране перад гледачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

photograph​2 [ˈfəʊtəgrɑ:f] v. фатаграфава́ць;

He photographs well/badly. Ён добра/дрэнна фатаграфуе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пафатаграфава́ць

‘сфатаграфаваць усіх (усё), многіх (многае), пэўны час фатаграфаваць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пафатаграфу́ю пафатаграфу́ем
2-я ас. пафатаграфу́еш пафатаграфу́еце
3-я ас. пафатаграфу́е пафатаграфу́юць
Прошлы час
м. пафатаграфава́ў пафатаграфава́лі
ж. пафатаграфава́ла
н. пафатаграфава́ла
Загадны лад
2-я ас. пафатаграфу́й пафатаграфу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пафатаграфава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

photographíeren, fotographíeren vt фатаграфава́ць, здыма́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

take a photograph

рабіць зды́мак, фатаграфава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КА́МЕРА-АБСКУ́РА (ад лац. camera obscura літар. цёмны пакой),

найпрасцейшае аптычнае прыстасаванне для атрымання на экране відарыса прадмета. Дае відарыс, свабодны ад дысторсіі, і дазваляе фатаграфаваць аб’екты ў такіх прамянях (напр., рэнтгенаўскіх), для якіх нельга падабраць лінзы.

К.-а. ўяўляе сабой цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла ад розных пунктаў аб’екта праходзяць праз адтуліну і ствараюць яго відарыс на процілеглай сценцы скрыні. Такая ўласцівасць К.-а. была вядома Арыстоцелю; прынцып яе работы апісаны ў працах Леанарда да Вінчы. З 17 ст. выкарыстоўвалася для назірання сонечных зацьменняў, атрымання дакумент. рысункаў («фатаграфія да фатаграфіі») і інш. Заменена лінзавай камерай. Гл. таксама Фатаграфічны апарат.

т. 7, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУСЦІ́НСКІ Міхаіл Францавіч (28.9.1829, в. Завідзічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 1905),

бел. археолаг. Скончыў Віленскі дваранскі ін-т, Пецярбургскі ун-т. Чл. Маск. археал. т-ва (з 1874, чл.-кар. з 1867). У 1850—90 вывучаў археал. помнікі Віцебшчыны, склаў яе археал. карту, для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў кожнага павета Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Даследаваў Гнёздаўскі курганны могільнік пад Смаленскам (гл. Гнёздава), тэр. ў вярхоўях Зах. Дзвіны, Дняпра, Волгі. Вывучаў Барысавы камяні. Аўтар «Успамінаў» (захоўваюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы).

Літ.:

Алексеев Л.В. Археология и краеведение Белоруссии XVI в. — 30-е годы XX в. Мн., 1996.

Т.​М.​Каробушкіна.

т. 9, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

photograph​1 [ˈfəʊtəgrɑ:f] n. (таксама photo) фатагра́фія, зды́мак;

a passport photograph фатагра́фія на па́шпарт;

wedding photographs вясе́льныя фатагра́фіі;

an old blackand-white photograph of the city ста́ры чо́рна-бе́лы фотазды́мак го́рада;

take a photograph of smb. фатаграфава́ць каго́-н.;

Visitors are not allowed to take photographs inside the museum. Наведвальнікам не дазваляецца фатаграфаваць у музеі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фатаграфава́цца, ‑фуюся, ‑фуешся, ‑фуецца; незак.

1. Разм. Адлюстроўвацца на фатаграфіі (у 2 знач.). Дзе яны [хлопцы] узялі фота — не мог даўмецца я. Нарэшце, здагадаўся: мусіць, узялі ў таго фатографа, перад апаратам якога мы садзіліся па чарзе фатаграфавацца для альбомаў. Сабаленка.

2. Зал. да фатаграфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)