феадаліза́цыя, ‑і, ж.

Гіст. Фарміраванне феадалізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акселера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных яго частак.

[Ад лац. acceleratio — паскарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апалчэ́нне, -я, н.

Ваеннае фарміраванне, якое ствараецца ў час надзвычайных абставін для дапамогі рэгулярнай арміі на добраахвотных пачатках з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы.

|| прым. апалчэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kształtowanie

н. фарміраванне;

kształtowanie charakteru — фарміраванне характару

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кліматало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае клімат, яго фарміраванне, геаграфічнае размеркаванне і ўплыў на арганічнае жыццё.

[Ад грэч. klima (klimatos) — клімат і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

formulation [ˌfɔ:mjəˈleɪʃn] n.

1. фармірава́нне; распрацо́ўка

2. фармулёўка

3. склад, рэцэпту́ра (стравы, лекаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

станаўле́нне, ‑я, н.

Набыццё пэўных прыкмет і форм у працэсе развіцця; фарміраванне. Станаўленне характару. Станаўленне сусветнай сістэмы сацыялізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uformowanie

н. фармаванне; фарміраванне; складанне, утварэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

formowanie

н.

1. фарміраванне; наданне формы; фармаванне;

2. фарміраванне; стварэнне; арганізацыя;

3. вайск. пастраенне; шыхтаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«Беларуская краёвая абарона» (фаш.-нацыяналіст. фарміраванне) 1/543; 2/233

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)