ін-ква́рта, прысл.

У чацвёртую частку аркуша (пра фармат кнігі, часопіса, рукапісу). Кніга выдадзена ін-кварта. Рукапіс інкварта.

[Лац. in — у і quartus — чацвёрты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ін-фо́ліо,

1. прысл. У палавіну аркуша (пра фармат кнігі, альбома і пад.). Кніга надрукавана ін-фоліо.

2. нескл., м. Пра кнігу, альбом такога фармату.

[Ад лац. in — у і folium — аркуш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІГНАЛАГРА́МА,

любы носьбіт інфармацыі з сігналамі запісанай інфармацыі. У залежнасці ад характару запісанай інфармацыі і віду носьбіту С. мае назвы відэафанаграма, фанаграма і інш. Акрамя асн. інфармацыі можа мець службовыя сігналы.

Паводле спосабу і фармату запісу, канструкцыі прылад запісу-ўзнаўлення, канкрэтных носьбітаў запісу С. бывае мех., магн., аптычная і інш.; падоўжная, радковая, папярочна-радковая, нахілена-радковая, многаканальная і інш. Фармат С. вызначае яе памеры, а таксама памеры, размяшчэнне, прызначэнне і змест зон, дарожак, радкоў і слаёў запісу, фарматы кодаў і віды сігналаў. Напр., фармат DAT — лічбавая магн. фанаграма ў касеце, CD і DVD — адпаведна аптычная фанаграма і відэафанаграма на дыску.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 14, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

TIFF [tɪf] n. comput. (скар. ад tagged image file format) фарма́т захава́ння ра́стравых графі́чных выя́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rozmiar, ~u

м. памер; велічыня; фармат; маштаб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАКЕ́Т у паліграфіі,

1) папяровыя лісты ў фармаце будучага выдання з расклеенымі адбіткамі гранак тэксту і ілюстрацый. Да іх дадаюцца ўказанні па правядзенні вёрсткі.

2) Пробны экзэмпляр кнігі, часопіса і г.д., параметры якіх (фармат, аб’ём, пераплётная накрыўка, папера) адпавядаюць экзэмплярам тыражу.

3) Эскізны праект маст. афармлення выдання.

Макет горадабудаўнічага вузла «Праспект Ф.​Скарыны — вуліца Русіянава» ў Мінску.

т. 9, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

альбо́мны Álbum-;

альбо́мны фарма́т Quérformat n -(e)s, -e, Bréitformat n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ін-пла́на

(лац. in plano)

фармат выдання ў цэлы разгорнуты аркуш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вертыка́льны sénkrecht, vertikál [vɛr-];

вертыка́льны фарма́т Hóchformat n -es, -e;

вертыка́льная наво́дка вайск. vertikáles Ríchten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Formát n -(e)s, -e паме́р, фарма́т;

ein Mensch von ~ выда́тная асо́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)