прокра́шиваться

1. фарбава́цца; см. прокра́ситься;

2. страд. фарбава́цца, малява́цца; см. прокра́шивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ситься несов., разг.

1. (подкрашивать лицо) фарбава́цца;

2. (пачкать краской) ма́зацца;

3. страд. фарбава́цца; малява́цца; см. кра́ситьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкра́шиватьсяI несов.

1. фарбава́цца, выфарбо́ўвацца, афарбо́ўвацца; см. вы́краситься;

2. страд. фарбава́цца, выфарбо́ўвацца, афарбо́ўвацца; малява́цца, вымалёўвацца; см. выкра́шиватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіні́цца, сініцца; незак.

1. Фарбавацца ў сіні колер. Мора сініцца сінім алоўкам. Бядуля.

2. Падсіньвацца (пра бялізну).

3. Зал. да сініць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окра́шиваться

1. афарбо́ўвацца, фарбава́цца; см. окра́ситься;

2. (пачкаться краской) пэ́цкацца фа́рбай;

3. (приобретать особый тон, выразительный оттенок) афарбо́ўвацца, набыва́ць афарбо́ўку;

4. страд. афарбо́ўвацца, фарбава́цца; малява́цца; см. окра́шивать 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

malować się

незак. малявацца; фарбавацца (накладваць макіяж)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dye

[daɪ]

1.

n.

фа́рба f.; фарбава́льнік -а m.э́чыва)

2.

v.t.

фарбава́ць

3.

v.i.

фарбава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nstreichen

*

1.

vt

1) афарбо́ўваць, фарбава́ць

2) адзнача́ць, падкрэ́сліваць

2.

(sich)

разм. фарбава́цца, ма́зацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ма́зацца, мажуся, мажашся, мажацца; незак.

1. Мазаць сябе чым‑н. тлустым або вадкім; націрацца. Мазацца крэмам. // Разм. Фарбавацца, грыміравацца.

2. Разм. Рабіцца брудным, пэцкацца. Калі ўзяў [Сідар] вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач. // Пэцкаць пры дотыку (аб прадметах). Фарба надта мажацца.

3. Зал. да мазаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан... Гурло.

2. Пакрываць твар румянамі; фарбавацца. Жанчына румяніцца.

3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара. Свірка. Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба. Паўлаў. // Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)