ВАРАЖЦО́Ў (Мікалай Мікалаевіч) (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),
савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саліцы́лавы, ‑ая, ‑ае.
У выразах: саліцылавая кіслата — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў; саліцылавы натр — соль саліцылавай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як гарачкапаніжальны і процірэўматычны сродак; саліцылавы спірт — бясколерныя крышталі арганічнага паходжання, якія выкарыстоўваюцца як сродак абязбольвання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́ФМАН ((Hofmann) Аўгуст Вільгельм фон) (8.4.1818, г. Гісен, Германія — 5.5.1892),
нямецкі хімік-арганік; адзін з заснавальнікаў ням. прам-сці сінт.фарбавальнікаў. Скончыў Гісенскі ун-т (1840), дзе і працаваў. З 1845 дырэктар Каралеўскага хім. каледжа ў Лондане, з 1865 праф. Берлінскага ун-та. Навук. даследаванні па хіміі араматычных злучэнняў (фарбавальнікаў). Вылучыў з каменнавугальнай смалы бензол, з якога атрымаў нітрабензол, а яго аднаўленнем — анілін (1845, удасканаліў рэакцыю М.М.Зініна). Адкрыў спосаб сінтэзу аліфатычных амінаў уздзеяннем галагеналкілаў на аміяк (рэакцыя Гофмана, 1850), спосаб атрымання першасных амінаў з амідаў карбонавых к-т (перагрупоўка Гофмана, 1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЛІ́РАВАННЕ,
хімічная рэакцыя ўвядзення арылу (арыльнай групы) у малекулу арганічнага або неарганічнага злучэння. Рэагентамі арыліравання з’яўляюцца галагенвытворныя араматычных злучэнняў, араматычныя дыазазлучэнні і іншыя. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысловым арганічным сінтэзе, у вытворчасці фарбавальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́ЦІСТАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная слабая няўстойлівая кіслата, HNO2. Існуе толькі ў разбаўленых водных растворах, яе солі і эфіры наз.нітрытамі. Утвараецца разам з азотнай кіслатой пры растварэнні NO2 У вадзе. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
клас фарбавальнікаў, у малекуле якіх адна ці некалькі азагруп -N=N-, звязаных з радыкаламі арган. злучэнняў (араматычных, гетэраараматычных, з актыўнымі CH2-групамі). У склад малекулы ўваходзяць таксама замяшчальныя і незамяшчальныя аміна- і гідраксігрупы, сульфакіслотная група SO3H, нітратная NO3, карбаксільная COOH і інш. Сінтэз азафарбавальнікаў заснаваны пераважна на рэакцыі азаспалучэння. Па колькасці азагруп адрозніваюць мона-, ды- і поліазафарбавальнікі.
Колер монаазафарбавальнікаў залежыць ад хім. будовы радыкалаў, звязаных з азагрупай, колькасці і месцазнаходжання замяшчальнікаў у іх. Прасцейшыя азафарбавальнікі звычайна жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру. Паглыбленне колеру звязана з колькасцю аміна-, гідраксі- і азагруп, велічынёй сістэмы спалучэння малекулы азафарбавальнікаў, яе палярызацыяй, наяўнасцю спалучэння паміж азагрупамі. Паводле хім. будовы, асаблівасцяў узаемадзеяння з матэрыяламі азафарбавальнікі падзяляюцца на: пігменты; дысперсныя азафарбавальнікі (нерастваральныя ў вадзе, растваральныя ў арган. растваральніках і палімерах); асноўныя фарбавальнікі; кіслотныя фарбавальнікі; лакі (звычайна нерастваральныя ў вадзе солі барыю ці кальцыю кіслотных фарбавальнікаў); пратраўныя фарбавальнікі, прамыя фарбавальнікі; актыўныя фарбавальнікі (уступаюць ў хім. рэакцыі з малекуламі матэрыялаў); азагены; металазмяшчальныя комплексныя злучэнні азафарбавальнікаў. Уключаюць фарбавальнікі ўсіх колераў і адценняў, усіх груп па тэхнал. выкарыстанні. На долю азафарбавальнікаў прыпадае больш за палову вытв-сці фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца на фарбаванне прыродных і сінт. валокнаў, скуры, паперы, гумы, пластмас, як пігменты для лакаў, фарбаў, пры вытв-сці каляровых алоўкаў і інш.
Літ.:
Аналитическая химия синтетических красителей: Пер. с англ.Л., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЛЬВАННЕ,
тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індафено́лы
(ад лац. indicum = сіняя фарба + фенолы)
сінтэтычнае злучэнне, якое належыць да кубавых фарбавальнікаў; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, у аналітычнай хіміі як індыкатар 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЦЫДАФІЛІ́Я (ад лац. acidus кіслы + ...філія),
схільнасць клетачных структур афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (эазінам, кіслым фуксінам, пікрынавай кіслатой і інш.). Выбіральная адсорбцыя кіслых фарбавальнікаў вызначаецца шчолачнымі ўласцівасцямі тканкавых структур. Ацыдафілія разам з базафіліяй выкарыстоўваецца ў гісталагічнай практыцы, паталагічнай анатоміі, гематалогіі, анкалогіі і цыталогіі для адрознівання клетачных структур (напр., пры аналізе клетак крыві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАХІНО́Н,
арганічнае рэчыва, C14H8O2. Мал. м. 208,2. Светла-жоўтыя крышталі, tпл 286 °C, растваральны ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле, практычна не растваральны ў вадзе і спірце. Праяўляе ўласцівасці хінонаў. Атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці з фталевага ангідрыду і бензолу. Выкарыстоўваюць у вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў. Выклікае экзэмы і бранхіяльную астму (ГДК 5 мг/м³).