зда́цца², зда́мся, здасіся, зда́сца; здадзімся, здасце́ся, здаду́цца; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зда́йся; зак.

1. Паказацца ў якім-н. выглядзе.

Ён нам здаўся не такім, як быў.

2. безас., каму. Узнікнуць у думках, адчуваннях, уявіцца.

Ці хто стукнуў у дзверы, ці мне здалося?

|| незак. здава́цца, здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спле́сціся, спляту́ся, спляце́шся, спляце́цца; спляцёмся, сплецяце́ся, спляту́цца; сплёўся, спляла́ся, -ло́ся; спляці́ся; зак.

1. Пераплесціся, злучыцца (пра што-н. гібкае, што ўецца).

Галіны бярозы спляліся.

2. перан. Цесна злучыўшыся, счапіцца.

Рукі спляліся.

3. Уявіцца, узнікнуць у свядомасці.

Так дзіўна сплялося ўсё ў сне.

|| незак. сплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спляце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадста́віцца, -та́ўлюся, -та́вішся, -та́віцца; зак.

1. каму і без дап. Назваць сябе, знаёмячыся з кім-н.

П. прысутным.

2. Уявіцца, паказацца.

Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, надарыцца.

Прадставіўся зручны выпадак.

|| незак. прадстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. прадстаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымро́іцца, ‑мроюся, ‑мроішся, ‑мроіцца; зак.

1. Уявіцца ў марах. Плывуць, як човен, сані. «Нібы ракою ў Астрахань», — прымроілася Ані. Вялюгін.

2. Прысніцца. Як добра, што можа такая сустрэча прымроіцца толькі ў сне! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыві́д ’здань’ (ТСБМ), з далейшым семантычным развіццём — ’спалох’ (Інстр. 3), ’знешні выгляд’ (астрав., Сл. ПЗБ). Наўрад ці назоўнік з’яўляецца прэфіксальным працягам від1 (гл.); хутчэй ад прыві́дзіцца ’ўявіць’, прыві́джвацца ’здавацца’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), прывіжа́цца ’тс’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне да і́дзіцца < ві́дзець ’бачыць’ (гл.), параўн. ст.-слав. привиденье ’мара, мроя’ (Ст.-бел. лексікон), привижеватися ’марыцца, мроіцца’ (там жа), рус. привиде́ние ’прывід’, при́виды ’здані, прывіды’, приви́деться ’памыліцца, падмануцца’, привида́ться ’здацца; прысніцца’, привиже́ние, привижде́ние ’прывід, здань’, укр. при́вид ’прывід, здань; няясныя, ледзь акрэсленыя контуры, ілюзія’, при́ви́ддя ’прывід, здань’, при́видки ’прывіды, здані’, приви́дітися, приви́джуватысяуявіцца, здацца, прымроіцца’; параўн. таксама серб.-харв. прѝвидити се ’здацца, уявіцца’, привид ’ілюзія, падман зроку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сасні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.

Уявіцца ў сне, прысніцца. І пілі [хлопец з дзяўчынай] з вядра вадзіцу, і п’янелі ад вады, — гэтак часам сон сасніцца, — светлы сон і малады. Машара. / у безас. ужыв. Саснілася, што ідзе.. [Марыя] па дарожцы нейкага парку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадба́чыцца, ‑чыцца; зак.

Уявіцца ў думках (пра тое, што павінна адбыцца). Па тым, якое высокае стаяла над лесам неба, можна было меркаваць, што дажджу сёння не прадбачылася. Чыгрынаў. — Значыць, гэта адступленне прадбачылася раней, бо патрэбен быў новы плацдарм. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wydać się

зак.

1. уявіцца; здацца; падацца;

wydać się miłym — здацца мілым;

2. выдаць сябе; раскрыцца; выявіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прамча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

1. Вельмі хутка прабегчы, праехаць; пранесціся. Цяжка тупаючы ботамі, паўз нас прамчаліся паліцэйскія... Хомчанка. Аўтамашына прамчалася гэтак жа хутка, як і паказалася. Кавалёў. // перан. Пранесціся, уявіцца. Гэтыя думкі маланкай прамчаліся ў .. [Маркавай] галаве. Васілеўская.

2. перан. Хутка, непрыкметна прайсці, мінуць (пра час). Хто можа не паверыць, што ў гарачай працы непрыкметна, без аглядкі прамчаліся гэтыя месяцы?! Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прыйсці на памяць, успомніцца. З’явяцца новыя людзі, новыя інтарэсы, і можа толькі гады ў рады прыгадаецца.. [Таццяне] сёлетняя практыка — прыгадаецца, каб адразу ж і забыцца. Васілёнак. Даўнім смуткам павеяла на мяне. Прыгадалася сцюдзёная зімняя ноч... Хомчанка. «Слязьмі гору не паможаш», — прыгадаліся .. [Галі] словы маці. Ваданосаў.

2. Уявіцца. Гэта можа толькі прыгадацца ў марах, Як спявала поўная душа. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)