ушчыкнуць, ушчыпнуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

knifen*

1. vt (in А) шчыпа́ць, ушчыпну́ць (за што-н.)

2. vi разм. сачкава́ць, ухіля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nip1 [nɪp] n.

1. шчыпо́к;

give smb. a nip ушчыпну́ць каго́-н.

2. уку́с;

The dog gave me a nip on the arm. Сабака ўкусіў мяне за руку.

3. пахалада́нне;

There’s a nip in the air today. Сёння мароз пашчыпвае.

4. infml глыто́к, ча́рачка (спіртнога);

a nip of whisky глыто́к, ча́рачка ві́скі;

take a nip прапусці́ць па мале́нькай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pinch2 [pɪntʃ] v.

1. шчыпа́ць, ушчыпну́ць; прышчамі́ць;

Mum, he pinched me! Мама, ён ушчыпнуў мяне!

2. ці́снуць (пра абутак);

My shoes pinch. Мае чаравікі ціснуць.

3. BrE, infml сцягну́ць, укра́сці;

Someone has pinched my coat! Хтосьці ўкраў маё паліто!

4. скупі́цца, экано́міць;

pinch and scrape экано́міць на ўсім

pinch pennies infml экано́міць на ўсім

pinch off [ˌpɪntʃˈɒf] phr. v. прышчыпну́ць, адшчыпну́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pinch

[pɪntʃ]

1.

v.t.

1) прышчамі́ць; прыці́снуць; ушчы́пнуць

2) сьці́снуць

3) зьмізарне́ць, схудне́ць, здрабне́ць; асу́нуцца

a face pinched by hunger — твар зьмізарне́ў ад го́ладу

4) быць скупы́м, скупі́цца

5) Sl. скра́сьці; ухапі́ць pf.

2.

n.

1) шчыпо́к -ка́ m.

2) дро́бка f.

a pinch of salt — дро́бка со́лі

3) го́ра n., бяда́ f.

in a pinch — у бядзе́

4) цяжко́е стано́вішча

5) Sl. крадзе́ж крадзяжу́ m., зладзе́йства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ушчамі́ць, ушчамлю, ушчэміш, ушчэміць; зак., каго-што.

1. Заціснуць, сціснуць з двух бакоў; зашчаміць. Ушчаміць палец. □ [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў, нібы яму хвост ушчамілі. Сабаленка. // Сціснуць у клюшні, ушчыпнуць. Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак. Колас. // Уціснуць, усунуць паміж чаго‑н. Каб дзікі звер не нішчыў пасеваў, яшчэ пры цары павялося гарадзіць ад лесу поле такім густым частаколам, што парася галаву не ўшчаміла б. Карпюк.

2. Разм. Запрэгчы. Тады Даніла Шчупак ушчаміў у аглоблі Мышака і выехаў у Луцішчы на кірмаш. Баранавых. [Бацька:] — От ушчаміў коніка і прывёз воз галля. Ракітны. А калі надышоў адвячорак і пасыпаліся фурманкі на Заброддзе, не сцярпеў Верамейчык: ушчаміў кабылу ў аглоблі і па хвасце — услед за людзьмі. Крапіва.

3. перан. Абмежаваць (чые‑н. магчымасці, правы і пад.). Ушчаміць у правах. Ушчаміць самалюбства. // Паставіць у няёмкае становішча. І змоўклі ўсе адразу ў хаце: Як адказаць? З чаго пачаці? — Ага! — Тут хлопцы падхапілі: — Цяпер і мы вас ушчамілі. Колас.

•••

Ушчаміць хвост каму — абмежаваць свабоду дзеяння, учынкаў каго‑н.; паставіць у нязручнае або нявыгаднае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)