уціха́ць несов., в разн. знач. утиха́ть; см. уці́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пім, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згуснуць, ссесціся ад кіпення.

Малако адкіпела.

2. перан. Супакоіцца, уціхнуць.

Адкіпела (безас.) на сэрцы.

|| незак. адкіпа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпала́ць, ‑ае; зак.

Перастаць падаць. Дровы адпалалі. Зара адпалала. // перан. Улегчыся, уціхнуць (пра якія‑н. бурныя падзеі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ucichnąć

зак. уціхнуць, сціхнуць, заціхнуць; супакоіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

quiet​3 [ˈkwaɪət] v. супако́йваць; супако́йвацца; спыня́ць; уціхамі́рваць; уціхамі́рвацца; уці́хнуць;

quiet a baby супако́іць дзіця́;

quiet the pulse адрэгулява́ць пульс;

The wind quieted. Вецер супакоіўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адкіпе́ць, ‑піць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згуснуць, ссесціся ад кіпення. Малако адкіпела.

2. перан. Уціхнуць, супакоіцца. Адкіпеў я, раптоўна вачах На радзімай тваёй зямлі. Бічэль-Загнетава. / у безас. ужыв. Адкіпела на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verlöschen*

1. vi (s)

1) га́снуць, патуха́ць

2) перан. заціха́ць, уці́хнуць (пра гнеў і г.д.)

2. vt гасі́ць, тушы́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

е́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які раз’ядае, разбурае што‑н. хімічна. Едкая шчолач. Едкая фарба. // Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Едкі дым. □ Трэба даць уціхнуць зморы ў руках,.. адпачыць целу ад едкага поту. Мележ.

2. перан. З’едлівы, колкі. Едкі сарказм. □ І смех тут быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. / Пра чалавека. — Вот ты едкая, Параска. Нашто табе мяне калоць гэтым пасагам? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.

Разм. Супакоіцца, уціхнуць. Позна вечарам астрог угаманіўся. Колас. Уночы ля высокага зыркага цяпла паляўнічыя доўга не маглі ўгаманіцца. Кірэенка. — Яна ж на сем гадоў за яго старэйшая. Дзе былі яго [Міколы] вочы? — не магла ўгаманіцца Абрамчыха. Прокша. / Пра птушак, жывёл. На Рымаравай ліпе раптам прачнуліся буслы, заляскалі дзюбамі і доўга не маглі ўгаманіцца. Лобан. // Стаць больш спакойным, ураўнаважаным. Угаманіцца з гадамі. □ [Віхура:] І калі вы ўжо ўгамоніцеся? Гора мне з вамі. Гурскі. / Пра думкі, пачуцці і пад. А думкі, як растрывожаны рой, ніяк не хочуць угаманіцца... Брыль. // Слабеючы, спыніцца. Мяцеліца к вечару ўгаманілася, перастаў ісці снег. Сіняўскі. Уразіў Адама і паўдзённы спакой ракі, такі па-летняму роўны, нібы рака спынілася, заснула... Толькі ў лукавінах ніяк не ўгамоніцца. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)