утры́мліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрымліваць ​1 — утрымаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deter [dɪˈtɜ:] v. (from) утры́мліваць, стры́мліваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

удзе́ржваць

‘утрымліваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. удзе́ржваю удзе́ржваем
2-я ас. удзе́ржваеш удзе́ржваеце
3-я ас. удзе́ржвае удзе́ржваюць
Прошлы час
м. удзе́ржваў удзе́ржвалі
ж. удзе́ржвала
н. удзе́ржвала
Загадны лад
2-я ас. удзе́ржвай удзе́ржвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час удзе́ржваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

налі́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. налічыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утрымліваць, змяшчаць у сабе нейкую колькасць каго-, чаго-н.

Атрад налічваў трыста чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

retain [rɪˈteɪn] v. fml

1. утры́мліваць; захо́ўваць;

retain independence утры́мліваць незале́жнасць

2. захо́ўваць у па́мяці

3. law найма́ць (адваката)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выпаміна́ць

‘запамінаць, утрымліваць у памяці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпаміна́ю выпаміна́ем
2-я ас. выпаміна́еш выпаміна́еце
3-я ас. выпаміна́е выпаміна́юць
Прошлы час
м. выпаміна́ў выпаміна́лі
ж. выпаміна́ла
н. выпаміна́ла
Загадны лад
2-я ас. выпаміна́й выпаміна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпаміна́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. заключыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе.

Кніга заключае ў сабе многа цікавага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЭСІКА́ЦЫЯ (ад лац. desicco высушваю),

перадуборачнае падсушванне раслін для паскарэння выспявання і аблягчэння ўборкі ўраджаю. Для Д. выкарыстоўваюць хім. рэчывы — дэсіканты, якія разбураюць калоіды пратаплазмы, што рэзка зніжае здольнасць клетак утрымліваць ваду, памяншае колькасць звязанай вады ў расліне і ўзмацняе выпарэнне. Выкарыстоўваюць на пасевах бавоўніку, канапель, сланечніку, рысу, пшаніцы, бульбы, насеннікаў цукр. буракоў і інш.; эфектыўная ў вільготнае надвор’е.

т. 6, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

утрыма́ць​II гл. утрымліваць ІІ

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

утры́млівацца I несов.

1. в разн. знач. уде́рживаться; см. утрыма́цца;

2. страд. уде́рживаться; вычита́ться; см. утры́мліваць I

утры́млівацца II несов., страд. содержа́ться; см. утры́мліваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)