ІНГРЭ́СІЯ (ад лац. ingressio уваходжанне, уступленне),
павольнае (векавое) пранікненне марскіх і азёрных вод у паніжэнні рэльефу прыбярэжнай сушы пры павышэнні ўзроўню мора або пры апусканні берага. У выніку І. ўтвараюцца інгрэсійныя берагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Regíerungsantrittm -s, -e уступле́нне ў кірава́нне дзяржа́вай; уступле́нне на трон
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
entry[ˈentri]n.
1. увахо́д; уе́зд;
No entry (надпіс). Увахо́д/уе́зд забаро́нены;
an entry visa уязна́я ві́за
2. (into) увахо́джанне, уступле́нне;
the entry into warуступле́нне ў вайну
3. за́піс (у кнізе, дзённіку і да т.п.)
4. арты́кул (у слоўніку);
The dictionary has 30,000 entries. Слоўнік змяшчае 30 000 слоў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сутыкне́нне, -я, н.
1.гл. сутыкнуцца.
2.перан. Вострая спрэчка, сварка на глебе рознагалосся.
С. з сябрам.
3.перан. Сутычка, бой.
Узброенае с.
4.перан. Непасрэдныя зносіны, сувязь, знаёмства з чым-н.
С. з рэчаіснасцю.
5.перан. Проціпастаўленне чаго-н. супярэчнага, несумяшчальнага, уступленне ў канфлікт, у варожыя адносіны.
С. інтарэсаў.
С. характараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жані́цьба, ‑ы, ж.
Уступленне мужчыны ў шлюб, шлюбны саюз мужчыны з жанчынай. З той пары, як грукнула мне трыццаць Я спакою не знайду ніяк: Спаць прылягу — пра жаніцьбу сніцца, Страшным стала слова халасцяк.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wkroczenie
н.
1.уступленне; уваход;
2. умяшанне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Verhéiratungf -, -en уступле́нне ў шлюб
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заму́жжа, ‑а, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла.Б. Стральцоў.За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМЕРЫКА́НА-ФРАНЦУ́ЗСКІ ДАГАВО́Р 1778.
Падпісаны 6 лют. ў Парыжы Б.Франклінам і франц. міністрам замежных спраў Ш.Вержэнам. Прадугледжваў уступленне ў вайну з Англіяй Францыі, якая абавязалася абараняць «свабоду, суверэнітэт і незалежнасць» 13 паўн.-амер. калоній і не складаць зброі да таго часу, пакуль Англія не прызнае іх незалежнасць. Дагавор перастаў дзейнічаць у 1794, калі ЗША абвясцілі пра свой нейтралітэт у вайне Францыі супраць кааліцыі еўрап. дзяржаў на чале з Англіяй.