2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгада́ць, прыга́дваць sich er¦ínnern (што-н. an A); er¦ínnern vt (што-н. an A); erwähnen vt (упамянуць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
памяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мяну́ты і -нёны (да 1 знач.); зак.
1.каго-што. Успомніць, упамянуць у размове (разм.).
П. дабром каго-н.
2.каго (што). Наладзіць, справіць чые-н. памінкі.
П. нябожчыка.
3. У вернікаў: памаліцца за ўпакой памерлых.
|| незак.паміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Памінай як звалі (перан.: бясследна знік, прапаў; разм.); наз.паміна́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.
1.каго-што. Злічыць нанава.
П. кнігі паўторна.
2.каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.
П. прысутных.
3.каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.
П. недахопы.
4.што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.
П. фунты ў кілаграмы.
5.што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.
П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.
◊
Пералічыць на пальцахкаго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).
|| незак.пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) іпераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз.пералічэ́нне, -я, н.
Плаціць па пералічэнні.
|| наз.пералі́к, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Палічыць, злічыць адно за другім усё, усіх, зрабіць падлік. Прафесар некалькі разоў перачытаў .. пісьмо, машынальна пералічыў дні, якія засталіся да вызначанага тэрміну.Лынькоў.Андрэй спакойна ўзяў бліскучыя манеты, пералічыў іх і паабяцаў аддаць у два разы больш.Пальчэўскі.// Назваць, упамянуць усё, многае або ўсіх, многіх. Пералічыць абавязкі. Пералічыць недахопы. □ Нас, дзяцей, бацька таксама пералічыў па імёнах.Якімовіч.Цімафееўка, віка, канюшына чырвоная і белая, лісахвост — у намесніка старшыні і пальцаў не хапіла, каб усе гатункі пералічыць.Кірэйчык.
2. Злічыць нанава, яшчэ раз. Таццяна разгарнула пакуначак, яшчэ раз пералічыла грошы.Васілёнак.
3. Падаць у другіх велічынях. Пералічыць вёрсты ў кіламетры. Пералічыць фунты ў кілаграмы.
4. Перавесці на чый‑н. рахунак. Учора я пералічыў.. праз банк пяць тысяч рублёў, узяў з сабою копію плацежнага даручэння, і цяпер мы едзем, каб адразу зрабіць аж дзве справы.Скрыган.
•••
Пералічыць косцікаму — моцна пабіць, набіць каго‑н.
Пералічыць на пальцах — пра вельмі малую колькасць каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)