БО́РТНІКІ,

пчаляры, якія займаліся бортніцтвам. Лакальныя назвы на Беларусі — барцялазы, вотчыны. Бортнікі рабілі новыя борці (дуплы ў дрэве) і засялялі іх пчоламі (бароўкамі), рыхтавалі прынаду для раёў, чысцілі борці, выбіралі мёд, ахоўвалі пчол ад неспрыяльнага надвор’я і шкоднікаў. Умельства Б. пе-. радавалася з пакалення ў пакаленне і ў шмат якіх сем’ях бортніцтва было спадчынным на працягу стагоддзяў.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

finesse [fɪˈnes] n.

1. такт

2. майстэ́рства, уме́льства

3. хі́трасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спрыт, -у, М спры́це, м.

1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.

С. у руках.

2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць; майстэрства; здатнасць да чаго-н.

Гаспадарскі с. (уменне).

3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.

Зайздросны с.

Дзякуючы выключнаму спрыту ён хутка разбагацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БУЛЫЧО́Ў Кір (сапр. Мажэйка Ігар Усеваладавіч, н. 18.10.1934, Масква),

рускі пісьменнік-фантаст. Аўтар зб. апавяданняў «Цуды ў Гусляры» (1972), «Людзі як людзі» (1975), навук.-фантастычных аповесцяў «Востраў іржавага лейтэнанта» (1968), «Апошняя вайна» (1970), «Палова жыцця» і «Умельства кідаць мяч» (1973), «Вандраванне Алісы» і «Дзень нараджэння Алісы» (1974), «Патрэбна свабодная планета» (1977), «Выкраданне чараўніка» (1979), «Чужая памяць» (1981) і інш., навук.-папулярных кніг і апавяданняў, кінасцэнарыяў. Большасць з іх адрасаваны юным чытачам. За сцэнарыі фільма «Праз церні да зорак» і мультфільма «Тайна трэцяй планеты» Дзярж. прэмія СССР 1982.

С.​Ф.​Кузьміна.

т. 3, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уме́ние ср. уме́льства, -ва ср., уме́нне, -ння ср., уме́ласць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

competence [ˈkɒmpɪtəns] n.

1. уме́льства, уме́нне, уме́ласць; здо́льнасць; кампетэ́нтнасць

2. law кампетэ́нцыя, правамо́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЖЫ́У-ДЖЫ́ЦУ (ад яп. дзю мяккасць + дзюцу мастацтва, умельства),

японская сістэма самаабароны і нападзення без зброі. Асн. прыёмы: удары ў найб. слабыя часткі чалавечага цела (сонечнае спляценне, сонная артэрыя, печань і інш.), выкручванні і перагінанні суставаў рук і ног у спалучэнні з рознымі кідкамі і задушлівымі захватамі.

Вытокі Дж.-дж. ў нар. прыёмах самаабароны без зброі, вядомых у Японіі са старажытнасці. Сфарміравалася да 13—14 ст., у 14—19 ст. вельмі пашырылася ў Японіі як сістэма фіз. і баявой падрыхтоўкі самураяў. У канцы 19 ст. шляхам адбору і мадэрнізацыі элементаў Дж.-дж. створана барацьба дзюдо.

т. 6, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

планеры́зм

(ад планёр)

умельства лятаць на планёрах; занятак планёрным спортам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Kúnstfertigkeit f - майстэ́рства, уме́льства; уме́нне, спрыт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

эры́стыка

(гр. eristike)

майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)