собко́р о́бственный корреспонде́нт) ула́сны карэспандэ́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уласна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «уласны», напрыклад: уласнаручна, уласнабеларускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыя-

(гр. idios = свой, уласны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «свой, уласны», «асобны», «своеасаблівы».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пітама́лны ’свой, уласны’ (Варл.). Да штылеты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

eigtl. = eigentlich – уласны; уласна кажучы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

саракакіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сорак кіламетраў. Саракакіламетровы прасцяг чыгункі ад Гарбылёў да Бацькавіч яны, партызаны, вывучылі як уласны двор. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто знаходзіцца ў перапісцы з кім-н.

2. Аўтар карэспандэнцый у газеце, часопісе, на радыё, тэлебачанні.

Уласны к.

Спецыяльны к.

Пазаштатны к.

Ваенны к.

|| ж. карэспандэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. карэспандэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Eig. Ber. = Eigener Berichterstatter – уласны карэспандэнт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

скарб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. звычайна мн. Грошы, каштоўныя дарагія рэчы, каштоўнасці, схаваныя дзе-н.

Незлічоныя скарбы і багацце.

2. перан.; звычайна мн. Духоўныя і культурныя каштоўнасці (кніжн.).

Скарбы духоўнай культуры беларускага народа.

3. перан. Пра каго-, што-н. вельмі вялікай вартасці.

Гэты артыст — сапраўдны с.

4. Багацце, маёмасць, хатнія рэчы.

Уласны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЎТА... (ад грэч. autos сам),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)