Падды́мка ’снежны занос’ (Касп.). Значэнне дэфінавана недакладна, параўн. кантэкст: узьнялася паддымка; слова хутчэй азначае ’мяцеліца, замець’. Суфіксальны дэрыват ад *паддымаць ’уздымаць’. Гл. уздымаць.
The news uplifted his spirits. Навіна ўзняла яго настрой.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вы́дымка ’дрыгва, зыбкае месца’ (Яшк., кобр.). Ад *выдымаць (гл. уздымаць). У семантычных адносінах параўн. польск.wezdma < wzdąc, wzdymać ’нізкае, балоцістае, зарослае травой месца, дзе вада падымае, уздымае дзярніну’ (Нітшэ, 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
áufwirbeln
1.vt узніма́ць, уздыма́ць
2.vi(s) закружы́цца ві́храм; уздыма́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цалі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цаліны. Цалінная зямля. Цалінны край. □ А на Алтай цалінныя пласты Уздымаць і засяваць паехала ўжо моладзь.Панчанка.
2.перан. Некрануты даследаваннем, нявывучаны. Цётка адкрывала новыя тэмы, асвойвала цалінны жыццёвы матэрыял, абжывала нязведаныя сферы эстэтычнага.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)