Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паклёпніцтва, ‑а, н.
Узвядзенне паклёпу; нагаворы. Дабіўся [Кавалеўскі] .. высокага становішча сваёй празмернай сабачай адданасцю пану, розным паклёпніцтвам на людзей з двара і подлым падхалімажам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будаўні́цтва, -а, н.
1. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца будоўляй і рэканструкцыяй дамоў, збудаванняў.
2.Узвядзенне будынка або якога-н. іншага збудавання.
Б. спартыўнага комплексу.
3. Будаўнічы аб’ект, а таксама месца, дзе вядзецца будоўля.
Наведаць б.
4.перан. Стварэнне, арганізацыя чаго-н.
Культурнае б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фартыфіка́цыя, ‑і, ж.
1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння. Лекцыі па фартыфікацыі і тактыцы.
2.Узвядзенне ваенных умацаванняў, а таксама гэтыя ўмацаванні. Палявая фартыфікацыя.
[Ад лац. fortificatio — умацаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kubatúr
f -
1) кубату́ра
2) матэм.узвядзе́нне ў куб
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mianowanie
н.
1. прызначэнне;
2. наданне чыну; узвядзенне ў чын
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус.амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск.amunicja. Яно узыходзіць да лац.mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел.муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск.municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАНДША́ФТНЫ ЗАКА́ЗНІК,
від заказніка, тэрыторыя якога з’яўляецца аб’ектам аховы і аднаўлення асабліва каштоўных, рэдкіх прыродных маляўнічых ландшафтаў і комплексаў. На тэр. Л.з. абмежавана гасп. дзейнасць, у т.л. забаронены суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, гідрамеліярац. работы, узвядзенне будынкаў, скідванне сцёкавых вод і быт. адходаў і інш. На Беларусі 16 Л.з. рэсп. значэння (агульная пл. каля 231 тыс.га): Бабінавіцкі, Міжазёрны, Сялява, Сіньша, Чырвоны Бор у Віцебскай, Азёры, Навагрудскі, Сарачанскія азёры, Свіцязянскі ў Гродзенскай, Блакітныя азёры, Прылуцкі ў Мінскай, Мазырскія Яры ў Гомельскай, Альманскія балоты, Прастыр, Стронга ў Брэсцкай, Старыца ў Магілёўскай абласцях.