ула́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі (першапачаткова — узброеных пікамі).

Эскадрон уланаў.

|| прым. ула́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галоўнакама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы або асобныя віды ці частку ўзброеных сіл.

Вярхоўны Галоўнакамандуючы — начальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вае́нна-прамысло́вы, -ая, -ае.

У выразе: ваенна-прамысловы комплекс — аб’яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, а таксама аб’яднанне прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыві́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узброеных сіл.

Стралковая д.

Танкавая д.

Авіяцыйная д.

2. Вышэйшае злучэнне ваенных караблёў аднаго або некалькіх класаў.

|| прым. дывізі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«БЛАКІ́ТНЫЯ КА́СКІ»,

неафіцыйная назва (па колеры сцяга ААН) Узброеных сіл ААН.

т. 3, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ачапле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачапляць — ачапіць.

2. Група, атрад узброеных людзей, якія ачапілі каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сеча старое ‘бой, бітва’ (ТСБМ, Ласт.), ‘разаніна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. сѣча: вчинили бой и сѣчу великую ‘бой ваенных атрадаў, узброеных мячамі’ (Праблемы філал., 135). Ад *sekti, гл. сячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палітру́к, ‑а, м.

1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.

2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітсаста́ў, ‑таву, м.

Ва Узброеных Сілах СССР — састаў ваенна-палітычных работнікаў. [Скіба:] Перадай камісару палка, каб сабраў увесь палітсастаў, я зараз буду гаварыць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЕ́ННАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА,

сістэма прававых нормаў, якія вызначаюць прынцыпы і формы арганізацыі ўзбр. сіл, абавязкі, правы і адказнасць ваеннаслужачых. Да ваеннага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносяцца нормы, якія вызначаюць пабудову яе Узброеных Сіл, арганізацыю ваен. кіравання, парадак камплектавання кадраў і запасу асабовага складу, парадак праходжання ваен. службы, прававое становішча ваеннаслужачых і інш. Гал. крыніцамі ваеннага заканадаўства з’яўляюцца законы «Аб абароне» і «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» ад 3.11.1992, «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992, «Аб статусе ваеннаслужачых» ад 13.11.1992, а таксама воінскія статуты і нормы крымін. права аб адказнасці за ваен. злачынствы.

т. 3, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)