Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
увіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да увіцца.
2.Разм. Вярцецца каля каго‑, чаго‑н., неадступна хадзіць за кім‑н. У хаце, аднак, было ціха, толькі кот, відаць, увіваўся каля некага і вымагаў спажыву.Кулакоўскі.// Дагаджаць каму‑н., дамагаючыся чаго‑н. [Іван Фёдаравіч:] — Малайчына, Магнат... Твой гэты Шмыг нешта ўвіваецца каля старшага майстра.Мыслівец.Ля начальніка ўвівайся, Кожны крок яго прадбач. Ён смяецца — ты ўсміхайся, Ён надзьмецца — ты заплач.Корбан.// Пастаянна знаходзіцца пры кім‑н., заляцацца да каго‑н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіваюцца.Савіцкі.
3.Зал.даувіваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)