вы́ваз, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вывозіць — вывезці (у 1, 2 знач.).

2. Агульная колькасць вывезеных за мяжу тавараў; экспарт; проціл. увоз, імпарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́мпарт ’увоз у якую-н. краіну тавараў з-за мяжы’ (ТСБМ). Запазычанне з англ. import праз рус. мову ў XX ст. (Шанскі, 2, I, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звоз (род. зво́зу) м.

1. своз м., сво́зка ж.;

2. (похищение) уво́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІМІ́Т [ад лац. limes (limitis) мяжа],

гранічная норма (сродкаў, часу і г.д.); вызначанае колькаснае абмежаванне на куплю, продаж, крэдыт, аб’ёмы здзелак, увоз і вываз тавараў, здабычу карысных выкапняў, выкарыстанне крэдытных рэсурсаў, узровень аплаты працы, валютных аперацый і інш.

т. 9, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

і́мпарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Увоз у якую‑н. краіну тавараў з-за мяжы; проціл. экспарт. Імпарт гатовай прадукцыі.

2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую‑н. краіну з-за мяжы.

[Англ. import.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэі́мпарт

(ад рэ- + імпарт)

увязенне увоз з-за мяжы ўласных тавараў, раней туды экспартаваных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

import​1 [ˈɪmpɔ:t] n.

1. і́мпарт, уво́з

2. pl. imports тава́ры, што ўво́зяцца;

prohibited imports тава́ры, забаро́неныя для ўво́зу

3. fml значэ́нне, сэнс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wwóz, ~ozu

ww|óz

м. увоз; імпарт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БРЭ́МЕРГАФЕН (Bremerhaven),

горад на Пн ФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс. ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўн. м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал. руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім. прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі.

т. 3, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́НДЭРЛЕНД (Sunderland),

горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Паўночным м. ў вусці р. Уір (увоз драўніны, вываз вугалю). Прам-сць: суднабуд., вытв-сць суднавых рухавікоў; эл.-тэхн., шкляная, швейная, папяровая. Паблізу здабыча каменнага вугалю.

т. 14, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)