Áchtsamkeit f - ува́жлівасць, пі́льнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zuvórkommenheit f - ува́жлівасць; паслу́жлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аба́члівасць

1. (асцярога) Vórsicht f -; Vórsichtigkeit f -;

2. (уважлівасць) Úmsicht f, Úmsichtigkeit f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Áufmerksamkeit f -, -en

1) ува́га;

~ schénken надава́ць ува́гу

2) ува́жлівасць, прыя́знасць, даліка́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

предупреди́тельность ла́ска́васць, -ці ж.; даліка́тнасць, -ці ж., ве́тлівасць, -ці ж.; ува́жлівасць, -ці ж.; паслу́жлівасць, -ці ж.; ліслі́васць, -ці ж.; см. предупреди́тельный​ 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памярко́ўнасць ж.

1. (падатлівасць) Náchgiebigkeit f -, Verträglichkeit f -; Fügsamkeit f - (пакорлівасць, паслухмянасць); Entgégenkommen n -s (уважлівасць);

2. (добразычлівасць) Wóhlwollen n -s, Náchsichtigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тща́тельность стара́ннасць, -ці ж.; руплі́васць, -ці ж., ру́пнасць, -ці ж., шчы́расць, -ці ж.; дба́йнасць, -ці ж., пі́льнасць, -ці ж., ува́жлівасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чысціня́ ж.

1. Réinlichkeit f -; Sáuberkeit f -;

2. (адсутнасць дамешку) Réinheit f -;

чысціня́ вады́ Réinheit des Wássers;

3. (уважлівасць, акуратнасць) Sórgfalt f -, Genáuigkeit f -;

4. (стылю) Korréktheit f -, Ríchtigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

attention [əˈtenʃn] n.

1. ува́га; ува́жлівасць;

call/draw smb.’s attention to smth. прыцягну́ць ува́гу каго́-н. да чаго́-н., звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;

pay attention to smb./smth. звярну́ць ува́гу на каго́-н./што-н.;

Attention, please! Увага!

2. вялі́кая ўва́га; інтарэ́с; ціка́васць;

attract attention выкліка́ць ціка́васць;

be the centre of attention быць у цэ́нтры ўва́гі

3. до́гляд, нагля́д; кло́пат;

He was in need of medical attention. Яму патрабаваўся медыцынскі догляд.

4. mil. (у граматычным значэнні выклічніка) смі́рна! (каманда)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пі́льна, пі́льня, пі́льно, пі́лна, пілне, пілно ’вельмі, настойліва’, ’неаслабна’, ’уважліва’, ’тэрмінова’, ’не адрываючыся, не паднімаючыся з гнязда’, ’старанна’, ’абавязкова’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мядзв., Юрч., Яруш., Мал., Варл., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; бялын., Янк. Мат.; Карскі, Труды; Мат. Маг.; Бяльк.), пі́льненечка ’ўважліва’ (Ян.); пільнава́ць, пілнава́ць, пільнява́ць, пільнува́ць, пільнова́ті, пільнува́тэ, пілмава́ць ’наглядаць, вартаваць, сцерагчы, сачыць, падпільноўваць, падсцерагаць’, ’старацца’, ’пасціць’, ’няньчыць’, ’марудзіць’; ’старанна працаваць’, ’трымацца гаспадаркі’ (ТСБМ, Шн. 1, Мядзв., Гарэц., Мал., Яруш., Нас.; барыс., Шн. 2; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Касп., Варл., ТС, Сл. ПЗБ); пільнава́цца ’асцерагацца’ (Варл.), ’прытрымлівацца чаго-н.’ (Шат.), пільнява́цца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ); пільнува́ння ’падсцераганне’, пільнасць ’асцярожнасць’ (Варл.), ’уважлівасць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’нагляд’ (Скарбы); пільноўка ’вартаванне, нагляданне за чым-н.’ (Нас.); пільны ’неадкладны, тэрміновы’ (навагр., Нар. словатв.), ’акуратны’, ’патрэбны, неабходны’, ’старанны’ (Нас., Шат.) — утворана ад дзеяслова *piliti (Насовіч, 414) > пілі́ць 2 (гл.): прасл. *pil‑ьnъ(jь) > укр. пи́льний, рус. пил́ьный, пи́лен, польск., н.-, в.-луж. pilny, чэш., славац. pilný, ц.-слав. пильнъ; *pil‑ьnъ > *pilьno; *pil‑ьnъ > *pil‑ьn‑ova‑ti: укр. пильнува́ти, рус. паўд. пильнова́ть, польск. pilnować, pilować, н.-луж. pilnowaś se, чэш. ляш. piľovať, славац. pilnovať; не выключана магчымасць запазычання з польск. pilnować (Цвяткоў, Запіскі, 60; Мядзведскі; Булыка, Лекс. запазыч., 185). Тэдэска (Language, 27, 18) мяркуе, што прасл. pil‑ьnъ узнікла шляхам рэдукцыі з *pri‑lьg‑ьnъ, параўн. рус. приле́жный ’які старанна прыкладаецца да чаго-н., аддана прысвячаецца чаму-, каму-н.’ Міклашыч (246) супастаўляе pilьnъ з літ. pil̃nas ’старанны, уважлівы’, якое, аднак, з польск. pilny (Фрэнкель, 1, 591). Ондруш (SlW, 1975, 119) узводзіць прасл. *pil‑ьnъ(jь) ад незахаванага дзеяслова *piti ’рэзаць’ з наступным развіццём семантыкі ’баявы, змагар’ > ’настойлівы, старанны’; Шустар-Шэўц (14, 1064) звязвае лексему з літ. pìlti ’ліць, сыпаць’ > ’хутка цячы’ > ’хуткі, імклівы’; Станкевіч (Зб. Бірнбаўму, 1985, 412) выводзіць прасл. *pilьnъ ад *piliti, а апошняе — ад *pil‑/*pyl‑ ’певень’ (пры першаснай сувязі дзеяслова з семантыкай сексуальнага ўзбуджэння). Прымаючы пад увагу канкрэтныя значэнні ў некаторых слав. прыметнікаў: польск. pili ’свой, родны’, niepili ’чужы, незнаёмы, няродны’, чэш. pile ’клопат’, якое Шаўр (Etym. Brunensia, 109 і наст.) уводзіў у і.-е. гняздо *pei̯t‑ ’клапаціцца’, в.-луж. pilny ’тоўсты, тлусты’. Варбот (БСИ–1998–1999. М., 2000, 24–26) уключае ў кола вытворных гняздо і.-е. *pei̯(ə)‑/*pī̆‑ ’тлусцець’, ’знаходзіцца ў вялікай колькасці’ і прасл. *pilъ(jь), пазней — pilь(jь) са значэннем ’тлусты, тоўсты’ = ’адкормлены’, адсюль — ’свой, родны’. Ад *pilъ(jь) паходзіць дзеяслоў *piliti ’клапаціцца, старацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)