контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чны контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чная контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнае контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чныя
Р. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнага контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнай
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнае
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнага контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чных
Д. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнаму контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнай контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнаму контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чным
В. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чны (неадуш.)
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнага (адуш.)
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чную контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнае контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чныя (неадуш.)
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чных (адуш.)
Т. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чным контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнай
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнаю
контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чным контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнымі
М. контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чным контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чнай контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чным контррэвалюцы́йна-тэрарысты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шпіёнска-тэрарысты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпіёнска-тэрарысты́чны шпіёнска-тэрарысты́чная шпіёнска-тэрарысты́чнае шпіёнска-тэрарысты́чныя
Р. шпіёнска-тэрарысты́чнага шпіёнска-тэрарысты́чнай
шпіёнска-тэрарысты́чнае
шпіёнска-тэрарысты́чнага шпіёнска-тэрарысты́чных
Д. шпіёнска-тэрарысты́чнаму шпіёнска-тэрарысты́чнай шпіёнска-тэрарысты́чнаму шпіёнска-тэрарысты́чным
В. шпіёнска-тэрарысты́чны (неадуш.)
шпіёнска-тэрарысты́чнага (адуш.)
шпіёнска-тэрарысты́чную шпіёнска-тэрарысты́чнае шпіёнска-тэрарысты́чныя (неадуш.)
шпіёнска-тэрарысты́чных (адуш.)
Т. шпіёнска-тэрарысты́чным шпіёнска-тэрарысты́чнай
шпіёнска-тэрарысты́чнаю
шпіёнска-тэрарысты́чным шпіёнска-тэрарысты́чнымі
М. шпіёнска-тэрарысты́чным шпіёнска-тэрарысты́чнай шпіёнска-тэрарысты́чным шпіёнска-тэрарысты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КУ-КЛУКС-КЛА́Н (Ku-Klux-Klan),

тэрарыстычная арг-цыя ў ЗША. Узнік у 1866 у г. П’юласкі (штат Тэнесі) пасля паражэння рабаўладальніцкіх паўд. штатаў у грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—65 для барацьбы метадамі падпалаў, паліт. забойстваў, «Лінча суда» і інш. супраць Рэканструкцыі Поўдня 1865—77, руху за грамадз. правы неграў, паліт. апанентаў з ліку радыкальных членаў Рэсп. партыі. Створаны на ўзор тайнага ордэна (арганізац. структура, адзенне, рытуалы). У 1869 каля 500 тыс. членаў. У 1869—71 забаронены федэральнымі ўладамі, у 1882 абвешчаны супярэчным канстытуцыі ЗША. Пэўны час вёў нелегальную дзейнасць. Адноўлены ў 1915 каля г. Атланта, пашырыўся ў Індыяне і інш. штатах Сярэдняга Захаду. Праследаваў рэліг., расавыя і этн. меншасці (католікаў, яўрэяў, неграў, ірландцаў), інтэлігенцыю, праціўнікаў сухога закону і рабочыя арг-цыі. Найб. размаху дзейнасць К.-к.-к. дасягнула ў 1920-я г. (у 1923 каля 4—5 млн. членаў). У 1960-я г. намагаўся перашкодзіць увядзенню ў дзеянне заканадаўства аб грамадз. правах неграў на Пд ЗША. У 1989 налічваў 6,5 тыс. членаў.

т. 8, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фашы́зм, ‑у, м.

Тэрарыстычная дыктатура найбольш рэакцыйных імперыялістычных сіл, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі і развязвання захопніцкіх войнаў. І вельмі часта прыходзіла думка, як у такім багацці фарбаў і гукаў, як на такой раскошна прыгожай зямлі магла зарадзіцца такая, да жудасці і смеху дзікая, гніль — фашызм?! Брыль.

[Іт. fascismo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку-клукс-кла́н

(англ. KuKlux-Klan)

тайная расісцкая тэрарыстычная арганізацыя ў ЗША (створана ў 1865 г.), якая вядзе барацьбу супраць неграў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́фія

(іт. mafia)

1) тайная тэрарыстычная арганізацыя, якая ўзнікла ў канцы 18 ст. у Сіцыліі (Італія);

2) група асоб, якая карыстаецца любымі сродкамі і метадамі для дасягнення ўласных, карыслівых інтарэсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БА́СКАЎ КРАІ́НА (баскскае Эўскады, ісп. Vascongadas), Басконія,

аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах, каля ўзбярэжжа Біскайскага зал. Пл. 7,3 тыс. км². Нас. 2,2 млн. чал. (1989), пераважна баскі, а таксама іспанцы. Уключае правінцыі Алава, Біская, Гіпускаа. Адм. ц. — г. Віторыя.

Рэльеф горны і ўзгорысты. Ёсць радовішчы жал., свінцовых і цынкавых рудаў. Клімат умераны, марскі. Лясы шыракалістыя (бук, дуб, каштан). Цяжкая і здабыўная прам-сць. Развіты металургія (выплаўка чыгуну, сталі, каляровых металаў, вытв-сць пракату), металаапрацоўка і машынабудаванне (судна- і станкабудаванне, вытв-сць чыгуначнага і электраабсталявання, пад’ёмнікаў, узбраення). Ёсць хім. (вытв-сць кіслотаў, угнаенняў, пластмасаў, коксахімія), папяровая, цэм., харч. прам-сць. Гал. прамысл. цэнтры — Більбао і Сан-Себасцьян. У прыморскіх раёнах развіта жывёлагадоўля, на Пд — земляробства. Вінаградарства і вінаробства. Рыбалоўны промысел. Прыморскія курорты з цэнтрам у г. Сан-Себасцьян.

У 1 ст. да нашай эры — сярэдзіне 5 ст. нашай эры тэрыторыя, заселеная продкамі баскаў (прыкладна сучасная ісп. прав. Навара), намінальна знаходзілася пад уладай рымлян і атрымала ад іх назву Васконія. Пад націскам вестготаў каля 580 частка баскаў перасялілася ў Франкскую дзяржаву, дзе ўтварыла герцагства Гасконь. У час барацьбы супраць маўраў (гл. Рэканкіста) узнікла некалькі баскскіх графстваў, цэнтральным з якіх стала Навара (з 10 ст. каралеўства). У 11—15 ст. уладанні баскаў падпарадкаваліся Навары і Кастыліі, у канцы 15 — пач. 16 ст. ўвайшлі ў адзіную ісп. дзяржаву і да 1876 захоўвалі некаторую аўтаномію (гл. Фуэрас). Пасля перамогі ў Іспаніі Нар. фронту ў 1936 створаны аўт. раён, названы Краінай Баскаў (у 1939 з падзеннем рэспублікі і ўсталяваннем дыктатуры Ф.​Франка страціў сваё самакіраванне). З 1960-х г. у Іспаніі ўзмацніўся рух баскаў за аўтаномію, у т. л. тэрарыстычная дзейнасць падп. арг-цыі ЭТА (засн. ў 1959), у выніку якой у 1968—сярэдзіне 1995 загінулі каля 850 чал. Пасля падзення рэжыму Франка ў адпаведнасці з новай ісп. канстытуцыяй 1978 Баскаў краіна атрымала часовую, а са студз. 1980 пастаянную аўтаномію.

У.​Я.​Калаткоў (гісторыя).

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)