Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯЛЕКТЫ́ЧНАЯ ТЭАЛО́ГІЯ, тэалогія крызісу,
кірунак у пратэстанцкай евангелічнай тэалогіі, што склаўся ў 1920-я г. ў Германіі і Швейцарыі. Пачатак Д.т. дала праца К.Барта «Тлумачэнне і пасланне апостала Паўла да рымлян» (1919), якая стала маніфестам і праграмай новага руху. Канцэпцыі Д.т. распрацоўвалі таксама Э.Брунер, Р.Бультман, Ф.Гогартэн, П.Тыліх і інш. Д.т. выходзіла з ідэі ранняга экзістэнцыялізму і факта татальнага адчужэння чалавека, абумоўленага стратай Бога або памылковым яго ўсведамленнем. Разуменне Бога ў Д.т. канкрэтызуецца ў ідэі здольнасці асэнсаваць парадаксальнасць быцця, кульмінацыяй якой з’яўляецца спалучэнне божай любові з панаваннем зла ў свеце. Ірацыянальная дыялектыка, якая характарызуе адносіны людзей з Богам, не дазваляе чалавеку спадзявацца на ўласныя сілы і розум, а падае яму толькі надзею на божую ласку. Прадстаўнікі Д.т. аднаўлялі лютэраўскае разуменне тэалогіі, найперш як адносін чалавека і Бога, рэабілітавалі трактоўку веры як асабістага дыялогу з Богам. У 1940—60-я г. Д.т. набыла характар выключна акадэмічнай з’явы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Theologíef -, - í¦en тэало́гія, багасло́ўе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
казуісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на казуістыцы. Казуістычная тэалогія. Казуістычныя тонкасці. □ — Ты ж, трэба аддаць табе справядлівасць, пытанні ставіў казуістычныя, — хваліць следчыцкі талент Янкі Андрэй.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катафаты́чны
(гр. kataphatikos = сцвярджальны);
к-ая тэалогія — тэалогія, якая апісвае бога пры дапамозе пазітыўных атрыбутаў і абазначэнняў (у адрозненне ад апафатычнай тэалогіі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апафаты́чны
(гр. apophatikos = адмоўны);
а-ая тэалогія — тэалогія, якая імкнецца выразіць незямную сутнасць бога шляхам адмаўлення ўсякіх уяўленняў аб ім як несумяшчальных з яго прыродай (у адрозненне ад катафатычнай тэалогіі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)