ímmerhin adv усё ж, тым не менш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усё-такі і (разм.) усё-ткі, злуч. (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі «а», «але», «і») і часц.

Тым не менш, нягледзячы на што-н.

Я многа пражыў на свеце, а ў. такое бачу ўпершыню.

У. ты не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адна́к.

1. злуч. супраціўны. Тое, што і але¹ (у 1 знач.).

Дажджу пакуль што няма, а. ён можа пайсці.

Хоць і многа працуе, а. не стамляецца.

2. пабочн. сл. Тым не менш, усё ж, усё-такі.

Вы, а., не забудзьце абяцанага.

Чалавек, а., не здаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

níchtsdestoweniger adv нягле́дзячы на гэ́та, тым не менш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усё¹, прысл.

1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.

Ён усё заняты.

2. Да гэтага часу.

Ён усё яшчэ вучыцца.

3. Толькі, выключна.

Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.

4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.

Вецер усё мацнее.

Усё больш і больш змяркалася.

5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.

Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.

6. Аднак, тым не менш.

Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.

◊

Усё ж, усё ж такі — тым не менш.

Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dénnoch cj усё-такі́, усё ж, тым не менш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przeto

кніжн. таму; пагэтаму;

nie mniej przeto — тым не менш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

less​2 [les] adv. (выш. ст. ад little) менш, ме́ней;

You ought to smoke less. Вам трэба менш курыць/паліць;

less interesting/serious менш ціка́вы/сур’ёзны

♦

less and less усё ме́ней і ме́ней;

none the less тым не менш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ТРЭ́НЕР РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у т. л. тым, што працуюць са спартсменамі-інвалідамі не менш за 4 гады, за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд; трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не менш за 4 гады, за падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы; першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы, і тым, што працуюць з гэтымі спартсменамі не менш за 2 гады, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу; трэнерам спарт. школ і арг-цый, што раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не менш за 4 гады. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь

1995. В.​А.​Няфёдаў, М.​Б.​Парахоўскі, Ю.​М.​Тарасюк.

т. 6, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маладжа́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць маладжавага. Сівізна не пасавала да маладжавасці твару [рэдактара] і тым не менш надавала яму мяккую прывабнасць. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)