Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус.ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́лька ’драпежны пушны звярок сямейства куніцавых’ (ТСБМ). Рус.и́лька, укр.і́лька. Запазычанне з н.-ням.ilk ’тхор’, с.-н.-ням.ilke, illike (Фасмер, 2, 127) праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віве́ра
(лац. viverra = тхор)
невялікае драпежнае млекакормячае, пашыранае ў Афрыцы і Азіі, якое мае асобыя залозы, што выпрацоўваюць сакрэт з мускусным пахам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІЛЬМЕ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Расіі. Засн. ў 1920 як мінералагічны запаведнік (больш за 200 мінералаў), у 1935 ператвораны ў комплексны для вывучэння экалогіі фонавых і рэдкіх відаў жывёл і раслін. Размешчаны на ўсх. схілах Паўд. Урала паблізу ад г. Міяс Чэлябінскай вобл.Пл. 30 380 га. Хваёвыя і бярозавыя лясы, участкі стэпу. У фауне звычайныя вавёрка, гарнастай, ласка, лясны тхор, акліматызаваны плямісты алень, адноўлена папуляцыя бабра; гняздуюцца рэдкія птушкі: лебедзь-клікун, шэры журавель, сокал-сапсан, скапа і інш. Мінералагічны музей (з 1930), засн.сав. вучоным А.Я.Ферсманам.