tulić

незак. туліць, прытульваць, абдымаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Адту́ліна (КТС, БРС), адтуліць ’адкрыць’ — адтуліна ’дзірка’. Гл. туліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

snuggle

[ˈsnʌgəl]

1.

v.i.

тулі́цца, прытуля́цца; ла́шчыцца

2.

v.t.

тулі́ць, прытуля́ць, ла́шчыць (дзіця́тка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.

Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́лянка ‘пілотка’ (Сл. Брэс.). Параўн. брэсц. сту́люваты ‘набліжаць адно да другога’. Да стуліць < туліць (гл.) па форме галаўнога ўбору.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стул ’вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля’, ’адтуліна, шчыліна пры расчыненым вакне, дзвярах, росчын’ (ТСБМ). Да растулі́ць, туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стулі́ць ‘шчыльна злучыць, скласці’ (ТСБМ), ‘сціснуць’: стуліць губы ‘змоўкнуць’ (Сл. нар. фраз.), стулі́цца ‘згорбіцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Да туліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарну́ць, гарну́, го́рнеш, го́рне; гарні́; незак., каго-што.

1. Выцягваць, выграбаць што-н. дробнае, збіраючы ў адно месца.

Г. бульбу з печы.

2. перан. Набываць надта многа чаго-н. для сябе; прагна хапаць.

Ён горне да сябе ўсё.

3. Пяшчотна прыхіляць, туліць да сябе.

Маці гарнула сына да грудзей.

Ведаю, куды ты горнеш (перан.: схіляеш думку, справу).

4. Прыцягваць, прывабліваць (разм.).

Тэатр гарнуў і вабіў моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cuddle

[ˈkʌdəl]

1.

v.t.

1) тулі́ць, прытуля́ць

2) пяшчо́тна абдыма́ць

2.

v.i.

прытуля́цца, прымо́шчвацца

3.

n.

абды́мкі pl. only

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прижима́ть несов.

1. прыціска́ць;

2. (к груди, к сердцу и т. п.) прыту́льваць, тулі́ць;

3. перен. (притеснять) разг. прыціска́ць, прыгнята́ць; см. прижа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)