трэніро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. трэніраваць.

2. Вучэбныя заняткі, практыкаванні з мэтай удасканалення навыкаў, уменняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Займацца трэніроўкай, трэніраваць сябе. Трэніраваліся хлапцы. Напэўна, перад майскім святам. Лужанін. Навыкі работы на апаратуры сувязі можна страціць, калі не трэніравацца. «Звязда».

2. Зал. да трэніраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Трэніраваць некаторы час. Патрэніраваць спартсменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устано́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто ўстанаўлівае што‑н. [Камандзір:] — Канчай сваё пісьмо ды будзем трэніраваць устаноўшчыкаў трубкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drill​4 [drɪl] v.

1. трэнірава́ць; трэнірава́цца; практыкава́цца

2. mil. вучы́ць стро́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coach​3 [kəʊtʃ] v.

1. infml нашпіго́ўваць/наця́гваць да экза́мена, рэпеці́раваць

2. займа́цца з рэпеты́тарам

3. трэнірава́ць, рыхтава́ць да спабо́рніцтваў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

instruct

[ɪnˈstrʌkt]

v.t.

1) вучы́ць, навуча́ць каго́ чаго́; трэнірава́ць, адуко́ўваць

2) кірава́ць

3) інфармава́ць

4) тлума́чыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trainíeren [trε-] і [tre-]

1. vt трэнірава́ць

2. vi і ~, sich трэнірава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ćwiczyć

незак.

1. практыкаваць; трэніраваць; навучаць;

2. практыкавацца; трэніравацца;

3. лупцаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

schúlen

1. vt навуча́ць, вучы́ць; трэнірава́ць

2. ~, sich навуча́цца, абуча́цца; павыша́ць кваліфіка́цыю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)