мале́нько нареч., разг. тро́шкі, кры́шку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

чуто́к нареч., прост. тро́шкі, кры́шку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

troszkę

трошкі, крыху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tad [tæd] n. infml крыху́, кры́шку, тро́хі, тро́шкі;

a tad more variety кры́шку больш разнаста́йнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

надгні́сці, ‑гніе; зак.

Трошкі падгніць. Яблык надгніў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палабізава́ць ’лізнуць, паласавацца трошкі’ (Нар. лекс., полац.). Гл. лабзаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.

Разм. Трошкі сагнуць. Надагнуць дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі грузны. Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Працяжны, меладычны. Пастукаўшы ў дзверы, я пачуў.. [Ірын] трошкі распеўны голас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Трошкі ад’есці, адпіць (чаго‑н. рэдкага). Адсёрбаць булёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)