аўтатро́фы

(ад аўта- + -трофы)

арганізмы, якія ствараюць неабходныя для свайго жыцця арганічныя рэчывы з неарганічных у працэсе фотасінтэзу або хемасінтэзу (параўн. гетэратрофы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прататро́фы

(ад прата- + -трофы)

мікраарганізмы, якія не патрабуюць для свайго развіцця гатовых вітамінаў, амінакіслот або іншых фактараў росту, а сінтэзуюць іх з мінеральных ці арганічных злучэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кератынатро́фы

(ад гр. keras, -atos = рог + -трофы)

група грыбоў, якія пасяляюцца на поўсці, рагах і капытах жывёл, пер’і птушак, рагавых тканках чалавека (напр. трыхафітон, ктэнаміцэс, мікраспорыум, эпідэрмафітон); узбуджальнікі мікозаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)