Language is the vehicle for conveying ideas. Мова – сродак перадачы думак.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БУ́НКЕР-ЦЯГНІ́К,
транспартнысродак для бесперапыннай загрузкі, транспартавання і разгрузкі горнай масы. Складаецца з секцый-платформаў (без тарцовых сценак) на колава-рэйкавым ходзе. Секцыі ўтвараюць суцэльны жолаб-бункер, па дне якога пракладзены скрабалкавы або пласціністы канвеер для загрузкі і выгрузкі горнай масы. Бываюць са скрэпернай загрузкай-выгрузкай, з вібрацыйнымі секцыямі, адкіднымі днішчамі і інш. Умяшчальнасць бункера-цягніка звычайна 20—40 м³.
1) часцей пагардл. калыма́га, драндуле́т; тра́нспартнысро́дак
2) мед. раствара́льны сро́дак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАГАНЕ́ТКА (франц. wagonnet),
транспартнысродак невял. умяшчальнасці для перавозкі грузаў і людзей па вузкакалейнай чыгунцы. Бывае ў выглядзе платформы ці з жорстка замацаваным або перакульным кузавам, з адкіднымі сценкамі і інш. Перамяшчаецца лакаматывамі, самакатам па пакатах або сваім ходам (самаходныя ваганеткі). Грузападымальнасць 1—5 т, у асобных выпадках 8—10 т і болей. Пасажырскія ваганеткі перавозяць 6—18 чал. Выкарыстоўваюцца на кар’ерах, рудніках, шахтах, унутрызаводскіх лініях, буд. пляцоўках і інш.
Ваганетка: а — рудніковая пасажырская; б — самаразгрузная з адкідным днішчам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРЫЖЭРА́ТАР (франц. réfrigérateur ад лац. refrigerare ахалоджваць),
транспартнысродак з цеплаізаляванымі камерамі і халадзільнымі ўстаноўкамі для перавозкі хуткапсавальных грузаў. У якасці Р. выкарыстоўваюць спец. ізатэрмічныя аўтамабілі і прычэпы, вагоны і паязды, судны. Ізатэрмічныя аўтамабілі маюць кузаў з цеплаізаляцыяй, якая абмяжоўвае цеплаабмен паміж унутр. і вонкавымі паверхнямі. Адрозніваюць аўтамабілі-лядоўнікі, аўтамабілі-Р. (з аўтам. халадзільнымі ўстаноўкамі) і з эл. ацяпленнем (забяспечвае т-ру ад +10 да -15 °C). Рэфрыжэратарныя судны бываюць грузавыя (сухагрузы) або грузапасажырскія; пашыраны рэфрыжэратарныя рыбапрамысловыя судны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ваго́н, ‑а, м.
Транспартнысродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон.//чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.
•••
Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.
Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.
[Англ. wag(g)on.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pojazd, ~u
м.
1. экіпаж;
2.транспартнысродак;
pojazd kosmiczny — касмічны карабель;
pojazd mechaniczny — аўтатранспартны сродак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА.
Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).
Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп.сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЮДЫХО́Д,
транспартнысродак высокай праходнасці. Выкарыстоўваецца ва ўмовах бездарожжа, забалочанай мясцовасці, снежнай цаліны, розных перашкод для с.-г. перавозак, буд., вышукальных і інш. работ, у ваен. справе (аўтамабілі, БТР, танкі і інш.«амфібіі»), Бываюць звычайна з гусенічным (гл.Гусенічны ход) або колавым (з усімі вядучымі коламі або са спец. шыракапрофільнымі шынамі) рухачом; плывучыя маюць таксама спец. водны рухач і воданепранікальны корпус, што дае магчымасць пераадольваць водныя перашкоды, пераходзіць з сушы на ваду і наадварот. У сілавую перадачу У. ўваходзяць дадатковыя механізмы, што дазваляюць павялічваць цягавае намаганне.
Усюдыходы: 1 — МВУ-30 на шыракапрофільных колах для ўнясення мінеральных угнаенняў (Мінскі аўтамабільны завод); 2 — «Татра» 813-8×8 з 8 вядучымі коламі (Чэхія).