патро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох частак, трайны. Патройны канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тройно́й

1. (втрое больший) трайны́;

в тройно́м разме́ре у трайны́м паме́ры;

2. (состоящий из трёх однородных частей) трайны́, патро́йны;

тройно́й кана́т патро́йны кана́т;

3. мат. трайны́;

тройно́е пра́вило трайно́е пра́віла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утро́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утроіць.

2. у знач. прым. У тры разы большы; трайны. Утроеная доза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Трайны барак (ворчык) для параконнай запрэжкі. Я наганяў гнедага каня, прычэпленага пастромкамі за стальвагі дышля. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trójskok, ~u

м. спарт. трайны скачок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ternär a хім. трайны́; траі́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

трох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які складаецца з трох частак, адзінак; які мае тры аднолькавыя прыкметы, уласцівасці, напр.: трохгаловы, трохгранны, трохдзённы, трохколавы, трохмесны, трохпакаёвы, трохствольны, трохступеньчаты, трохтактны, трохфазны, трох’ярусны;

2) трайны па масе, часе, аб’ёме і пад., напр.: трохгадзінны, трохдзённы, трохтонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Drisprung m -s, -sprünge спарт. трайны́ скачо́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стальва́га

(ням. Stellwage)

трайны ворчык для параконнай запрэжкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АМДУРМА́Н,

горад у Судане, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. 527 тыс. ж. (1988). Разам з горадам Хартум і Паўн. Хартум утварае адзіны «трайны горад», у якім больш за 1,3 млн. ж. (1988). Гандл.-трансп. цэнтр (гандаль жывёлай, скурамі, тканінамі, гуміарабікам). Тэкст., гарбарная, харч. прам-сць. Ісламскі ун-т. Нац. тэатр. Маўзалей Махдзі Мухамеда Ахмеда.

т. 1, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)