тое, што тэлевымярэнне. Тэрмінам «Т.» традыцыйна карыстаюцца ў дачыненні да дыстанцыйных даследаванняў у біялогіі (біятэлеметрыя), метэаралогіі (метэаралагічная Т.), да інфармацыі, што перадаецца па радыёканалах, — радыётэлеметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДУС ФАРЭНГЕ́ЙТА,
адзінка тэмпературы. Абазначаецца °F. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (32 °F) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (212 °F). Традыцыйна выкарыстоўваецца ў некат. краінах, напр. у ЗША. Прапанаваны ням. фізікам Д.Г.Фарэнгейтам у 1724. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНЬ ВЕ́ДАЎ,
свята, якое адзначаецца 1 верасня. Устаноўлена паводле Указа Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 15.6.1984. У Рэспубліцы Беларусь у Дз.в. у школах традыцыйна праводзяцца тэматычныя лекцыі, гутаркі, урачыстыя лінейкі, запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арг-цый, навукоўцы, работнікі культуры, адукацыі, ветэраны вайны і працы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРАДЫЗІЯ́КА,
рэчывы, якія стымулююць палавую цягу і актыўнасць. Традыцыйна гэта сродкі расліннага і жывёльнага паходжання. Сродкі нар. медыцыны: цыбуля, яйкі, сельдэрэй, мёд, шакалад, амбра, гарчыца, крабы, вустрыцы, жэньшэнь, бабровы струмень, залаты корань; фармакалагічныя сродкі: палавыя гармоны, псіхастымулятары, адаптагены. Радзей да афрадызіякаў адносяць эратычныя фатаграфіі, відарысы, кнігі, кіна- і відэафільмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІЯ́ЦТВА,
царкоўная плынь, заснаваная на уніі царкоўнай розных хрысц. цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні ўласных арганізац. структур, традыцый рэліг. культу і выкарыстання адпаведна традыцыйна сакральнай ці нар. мовы ў богаслужэнні. Да У. адносяцца Каталіцкія цэрквы ўсходняга абраду. Пра У. на Беларусі гл.Брэсцкая унія 1596, Беларуская грэка-каталіцкая царква.
Будзе і на нашай вуліцы свята — спадзяванне на лепшае ў будучым, на здзяйсненне чаго-н.
|| прым.свято́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ФАРЭНГЕ́ЙТА ШКАЛА́,
адна з тэмпературных шкал, адзін градус якой роўны 1/180 частцы тэмпературнага інтэрвалу ў ртутным тэрмометры паміж пунктамі плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальным ціску (гл.Градус Фарэнгейта). Прапанавана ням. фізікам Г.Д.Фарэнгейтам (1724), традыцыйна выкарыстоўваецца ў некаторых краінах, напр., у ЗША. Перавод т-ры па Ф.ш. (tF) У т-ру па Цэльсія шкале (t) выконваецца па формуле: t = 5/9 (tF − 32 °F).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДРЭ́ВА ЖЫЦЦЯ́»
(франц. l’arbe de vie),
неафіцыйная назва аднаго з відаў раслін роду туя. Так названа ў пач. 16 ст. каралём Францыі амер. расліна туя заходняя (Thuja occidentalis). Лічыцца таксама, што «Д.ж.» — пераклад нар. назвы азіяцкага віду туі, магчыма, туі ўсходняй (Th. orientalis), — адзінага віду падроду платыкладус, які некат. сістэматыкі вылучаюць у асобны род Biota.
Шматгадовазялёныя дрэвы або кусты з мяккай, але ўстойлівай да гніення драўнінай і шчыльным лускападобным лісцем. Як дэкар. расліны традыцыйна выкарыстоўваюцца на могілках і мемар. комплексах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́БА (лац. tribus ад tribuo дзялю, падзяляю),
у Старажытным Рыме: 1) племя. Паводле рым. традыцыі стараж. насельніцтва Рыма складалася з трох Т. — Рамнаў (лацінаў), Тыцыяў (сабінаў) і Луцэраў (этрускаў). Першапачаткова кожная Т. ўключала 100, потым 300 родаў.
2) Тэрытарыяльныя і выбарчыя акругі, што мелі 1 голас у трыбутных каміцыях (сходах па Т.). Увядзенне гэтых Т. традыцыйна прыпісваюць Сервію Тулію (сярэдзіна 6 ст. да н.э.), які падзяліў Рым з наваколлем на 4 гар. і 17 сельскіх Т. Пасля заваёвы Рымам Італіі колькасць Т. вырасла да 35.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́СЕКС (Wessex),
раннесярэдневяковае каралеўства англасаксаў на ПдЗ Англіі. Засн. ў пач. 6 ст.саксамі ў ходзе англасаксонскага заваявання Брытаніі. З 740 пад уладай Мерсіі. У 825 яго кароль Эгберт вызваліўся з-пад улады Мерсіі і аб’яднаў б.ч. краіны, якая з гэтага часу стала наз. Англіяй. У канцы 9 ст. пасля цяжкага змагання са скандынавамі кароль Альфрэд Вялікі вымушаны заключыць дагавор аб падзеле краіны (ПдЗ з У. застаўся пад яго ўладай). У гіст. л-ры праўленне Альфрэда традыцыйна лічыцца завяршэннем гісторыі У. і пачаткам гісторыі Англіі.