грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). Вучыўся ў драм. студыі ў Тбілісі (1922—24). Працаваў у груз. т-рах імя Ш.Руставелі (1924—30) і К.Марджанішвілі (з 1930; абодва ў Тбілісі). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: цар Іраклій («На раздарожжы» Л.Готуа), Луарсаб («Ці чалавек ён?» паводле І.Чаўчавадзе), Рычард III (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). Дзярж. прэміі СССР 1952 і Грузіі імя Руставелі 1971.
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,
старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р. Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. У пач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваў Груз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1949). Працаваў у т-рах і цыркавых аб’яднаннях Масквы, Чэлябінска, Тбілісі, Ульянаўска. З 1959 дырэктар Мінскага, з 1975 рэжысёр-пастаноўшчык Гомельскага, у 1977—82 дырэктар Разанскага цыркаў. З удзелам М. створаны бел. цыркавы калектыў. Адзін з аўтараў цыркавых праграм «Беласнежка і сем гномаў» (1965), «Партызанская балада» (1967) і інш.
грузінская актрыса. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў драм. студыях у Маскве і Тбілісі. Працавала ў Тбілісі ў груз. т-ры імя Руставелі (з 1920), з 1928 — у т-ры імя К.Марджанішвілі. Актрыса вял.сцэн. культуры, яркай індывідуальнасці, развівала рамантычныя традыцыі груз.т-ра. Лепшыя ролі: Джавара («Выгнаннік» В.Пшавелы), Марыя Сцюарт (аднайм. п’еса Ф.Шылера), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1952.
армянская паэтэса. Засл. дз. культ. Арменіі (1967). Вучылася ў Закаўказскім ун-це ў Тбілісі. Друкавалася з 1919. Першы зб. «Вершы» (1930). У кнігах паэзіі «Разам з сынамі» (1942), «Радасць» (1948), «Вершы» (1950), кн. нарысаў «Рэха. Успаміны» (1973) і інш.маст. асэнсаванне агульначалавечых і нац. праблем, адвечнага і сучаснага. Аўтар зб-каў вершаў і паэм для дзяцей «Шоўк» (1931), «Мацярынскае» (1936), «Мая кветка» (1953) і інш. Адна з першых перакладчыц твораў Я.Купалы на арм. мову. На бел. мову асобныя творы П. пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зацяга́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зацягаць.
2.узнач.прым. Змучаны працяглай цяжкай працай. Сяляне галоднай Хеўсурэтыі.. скакалі па вуліцах Тбілісі на зацяганых плячах.Самуйлёнак.
3.узнач.прым. Пашарпаны, заношаны. Увесь потны, у зацяганым сінім плашчы і кірзавых ботах, .. [Ігнат Апанасавіч] вяртаўся з калектыўнага саду.Паслядовіч.//перан. Апошлены, збіты. Зацяганы выраз. Зацяганыя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННА-ГРУЗІ́НСКАЯ ДАРО́ГА,
гістарычная назва дарогі цераз гал. Каўказскі хр. (Крыжовы перавал, 2384 м), якая злучае г. Уладзікаўказ і Тбілісі. Даўж. 208 км. Пракладзена рус. войскамі (рух адкрыты ў 1799). Пасля далучэння Грузіі да Расіі (1801) пачата буд-ва палепшанай дарогі (у 1863 яе палатно забрукавана). Дарога праходзіць па даліне р. Церак, Дар’яльскай цясніне, затым па цясніне р. Байдаркай да перавалу, адкуль спускаецца ў даліну р. Белая Арагві і па правабярэжжы р. Кура падыходзіць да Тбілісі. На Ваенна-Грузінскай дарозе — г. Мцхета (у старажытнасці сталіца Грузіі), Зема-Аўчальская ГЭС, помнікі даўніны (саборы, крэпасці, вартавыя вежы і інш.), што ў сукупнасці з жывапіснымі краявідамі спрыяе развіццю турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЛІ,
гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў сярэднім цячэнні р. Кура. У ант. і візант. крыніцах вядома пад назвай Іберыя. З канца 4 ст. пад уладай Сасанідаў, ад якой вызвалілася (акрамя г.Тбілісі) да канца 6 ст. З пач. 7 ст. пад уплывам Візантыі, саюзнікі якой хазары ў 627 захапілі Тбілісі, дзе знаходзіўся сасанідскі гарнізон. Да 730-х г. К. заваяваны арабамі, панаванне якіх працягвалася тут да 1122, калі цар Давід Будаўнік знішчыў Тбіліскі эмірат. З канца 10 ст. К. — ядро адзінай груз. дзяржавы. Пасля распаду гэтай дзяржавы ў 2-й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст.Картлійскае царства, якое аб’ядналася ў 1762 з Кахеты ў Картлійска-Кахецінскае царства (з 1801 у складзе Расіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТЛІ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА,
дзяржава ва Усх. Грузіі на тэрыторыі гіст. вобласці Картлі ў 2-й пал. 15—18 ст. Узнікла ў выніку распаду адзінага Груз. царства. Сталіца — г.Тбілісі. Аснова эканомікі — натуральная гаспадарка. Падзялялася на паўсамаст. адзінкі — сатавада. У канцы 17 — пач. 18 ст. перажывала пэўны эканам. і культ. ўздым. У 16—18 ст. К.ц. пад кіраўніцтвам Луарсаба I, Георгія Саакадзе, Вахтанга VI і інш. супраціўлялася ірана-тур. агрэсіі. У 1723 К.ц. авалодалі туркі, у 1735 — іранцы. У 1744 аднавіла незалежнасць. Існавала да 1762, калі пад уладай кахецінскага цара Іраклія II было аб’яднана з Кахеты ў адзінае Картлійска-Кахецінскае царства са сталіцай у Тбілісі, якое ў 1801 далучана да Расіі.