кругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца круглым (у 1 знач.), круглейшым.

Вочы ад здзіўлення круглеюць.

2. Таўсцець, папраўляцца.

|| зак. акругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пакругле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fatten [ˈfætn] v.

1. адко́рмліваць

2. таўсце́ць, тлусце́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бру́знуць

‘шмат есці, таўсцець, паўнець’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бру́зну бру́знем
2-я ас. бру́знеш бру́знеце
3-я ас. бру́зне бру́знуць
Прошлы час
м. бру́знуў бру́знулі
ж. бру́знула
н. бру́знула
Загадны лад
2-я ас. бру́зні бру́зніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бру́знучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

tłuścieć

незак. таўсцець, сыцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tyć

незак. паўнець, таўсцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Разбуце́ць ’растаўсцець’ (Нас.), разбуці́ць ’распухнуць’ (Бяльк.), разбуцяне́ць ’празмерна распаўнець, разбухнуць’ (Юрч. СНЛ), разбу́ціваць ’разбухаць’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. дыял. разботе́ть, разбуте́ть, разбыте́ть ’разбухнуць ад вільгаці’, ’наліцца сокам (пра расліны)’, ’растаўсцець’, серб.-харв. razbotjeti ’растаўсцець’. Розныя асновы (*bаt‑, *but‑, *bъt‑) прадстаўлены ў рус. дыял. буте́тьтаўсцець, тлусцець’, ботви́ла ’таўстун, таўстуха’, боте́тьтаўсцець’, славен. nabotetiтаўсцець, тлусцець’. Гукапераймальны рэгістр выступае ў разбуце́цца ’разгудзецца, расшумецца’ (ТС), параўн. славен. razbọ́tati ’раскрычацца’, гл. спецыяльна Саднік-Айцэтмюлер, 2, 70–73. Гл. таксама батва́. Параўн. разбутаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́яць ‘тлусцець, таўсцець’ (Сцяшк. Сл.). Да тыць (гл.), другасны інфінітыў, утвораны пад уплывам асабовых форм цяп. часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўне́ць

1. (напаўняцца) sich füllen (чым-н. mit D), voll wrden;

2. (таўсцець) dcker [vller] wrden; (an Gewcht) znehmen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Тое, што і кругліцца (у 1 знач.). Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахай[насць], — тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя ільдзінкі свяціліся ў іх. Паслядовіч.

2. Таўсцець, папраўляцца. На каменданцкім месцы пачаў [Кубке] круглець, і яму здавалася, што ён выконвае вялікую гістарычную місію. Чорны. // Разм. Станавіцца больш тоўстай (пра цяжарную жанчыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздабрэ́ць ’пагладчэць, паправіцца’ (Некр.). Параўн. рус. добре́ть, раздобре́тьтаўсцець, тлусцець, сыцець’, старое польск. dobrzeć ’набірацца сілы’, што да прасл. *dobrěti ’быць прыемным, карысным’, ’дабрэць’ (ЭССЯ, 5, 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)