Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
szlifierski
1. шліфавальны;
kamień — шліфавальны камень;
2.тачыльны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тачы́ла ’тачыльныкамень і станок для тачэння’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), точы́ло ’тс’ (Сержп. Грам., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, ТС, Арх. Вяр., Вруб.): сам камень точыло і усё са станком (нясвіж., Нар. словатв.), сюды ж тачы́льнік ’тс’ (бераст., ЛА, 2), точы́лʼнік ’тс’ (Вруб.). Укр.точи́ло, рус.точи́ло, польск.toczydło, в.-луж.tóčnik, н.-луж.tocnik ’тс’, славац.točidlo ’паваротны круг, дыск’, серб.-харв.то̀чило ’такарны станок’, балг.точи́ло ’тачыльныкамень’, макед.точило ’тс’. Вытворныя ад *točiti, гл. тачы́ць1 ’заточваць’; формы з суф. ‑нік (назоўнікі са значэннем інструмента) утвораны з мэтай размежаваць ’станок для тачэння’ і ’брусок для тачэння’, параўн. Шустар-Шэўц, 1511.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тачы́ла, ‑а, н.
Тачыльныкамень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў. Тачыла, як велізарны круглы пірог, тырчала паміж дзвюх прыбітых да станка дошак.Броўка.У саўгаснай кузні малады хлопец налягаў на тачыла. Стары прыціскаў да каменя ржавае жалеза.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брус, брусо́к. Рус.брус, ‑ок, укр.брус і да т. п., польск.brus, чэш.brus, балг.брус, серб.-харв.бру̑с і г. д. Слав.*brusъ ’брус; тачыльныкамень’. Аблаутная форма да *brъs‑ (параўн. ц.-слав.бръснѫти ’скрэбці, брыць’). Далей параўноўваюць літ.braũkti ’выціраць і да т. п.’; ст.-ісл.brúna ’тачыць’ і інш. Бернекер, 91; Праабражэнскі, 1, 42; Брукнер, 42; Фасмер, 1, 220; Слаўскі, 1, 45 (*bhrou‑k̑‑ ’церці, здзіраць’); Махэк₂, 68 (іншая версія). Булыка (Запазыч.) лічыць ст.-бел.брус паланізмам. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брусо́к, ‑ска, м.
1.Памянш.да брус (у 1, 2 знач.). [Майстар] бярэ чатырохкантовы брусок жалеза і тлумачыць, якім чынам і дзе тут трэба пракруціць навылётны канальчык.Кулакоўскі.Стаяў асобна ў місцы скорам Сяго-таго для верашчакі. Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў.Колас.
2.Тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — пад[ы]ходзіць да кожнага начыння.Бядуля.Гаспадар на ганку точыць бруском сякеру.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)