torfowisko

н. тарфянік, тарфяныя паклады

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стараво́рыўны, ‑ая, ‑ае.

Які здаўна падвяргаецца ворыву. Стараворыўныя землі. □ Дзямід Сыч накіраваўся на стараворыўны тарфянік першай брыгады. Паслядовіч. Тарфяныя глебы як цалінныя, так і стараворыўныя, патрабуюць глыбокага ворыва. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bog1 [bɒg] n.

1. бало́та; дрыгва́;

a peat bog тарфя́нішча, тарфя́нік

2. BrE, infml прыбіра́льня

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

peat bog

імша́ра, амша́ра f., тарфя́нікm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ко́пань1 ’копанка’ (Яшк., Сл. паўн.-зах., Яўс., Мат. Маг.). Гл. капаць.

Ко́пань2тарфянік’ (Сцяшк. Сл.). Да капаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

peat moss

1) сфа́гнум -у m

2) тарфя́нікm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БІСКУ́ПІНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА,

археалагічны помнік жал. веку (сярэдзіна 6—5 ст. да н.э.) каля в. Біскупін Быдгашчцкага ваяв. Польшчы. Пляцоўка ўмацавана сцяной з драўляных канструкцый, запоўненых зямлёй і камянямі. Да варот гарадзішча праз тарфянік вёў драўляны мост (даўж. 120 м). Выяўлены рэшткі больш за 100 наземных жытлаў слупавой канструкцыі, пастаўленых уздоўж 1 акружной і 11 папярочных вуліц з драўлянай вымасткай. Насельніцтва (1000—1200 чал.) належала да плямёнаў лужыцкай культуры.

Літ.:

Монгайт А.Л. Археология Западной Европы: Бронзовый и железный века. М., 1974. С. 346.

Агульны выгляд Біскупінскага гарадзішча.

т. 3, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пя́лькатарфянік’ (швянч., Сл. ПЗБ). Выводзіцца з літ. pélkė ’тс’ (Грынавяцкене і інш., там жа), сюды ж лат. pel̃ce, peļ̃ķe ’балота’, прус. pelky ’тс’, суадносныя з pìlkas ’шэры’ (Фрэнкель, 567), пялёсы (гл.), параўн. Неўская, Балт. терм., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

turf [tɜ:f] n. (pl. turfs or turves)

1. дзірва́н; дзёран

2. торф; брыке́т;

turf moor тарфя́нік

3. the turf скакавы́ порт, ска́чкі;

4. infml тэрыто́рыя (чыя́-н.);

It’s my turf. Гэта мая тэрыторыя.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГЕАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ,

ахоўныя геал. аб’екты, якія маюць навук., навук.-асв. ці гіст.-мемар. значэнне. Да іх адносяцца прыродныя і штучныя унікальныя агаленні горных парод, адметныя гляцыядыслакацыі, валуны, валунна-галечныя кангламераты, пячоры, скалы, выхады мінералаў і інш.

Вылучаюць тыпы геалагічных помнікаў прыроды: стратыграфічныя, палеанталагічныя, тэктанічныя, гідрагеалагічныя, горна-гіст. і інш. Вывучэнне геалагічных помнікаў прыроды дазваляе ўдакладніць стратыграфію, вызначыць літалагічныя асаблівасці парод, знайсці выкапнёвыя рэшткі фауны і флоры, выявіць этапы развіцця жывёльнага і расліннага свету ў геал. мінулым, ацаніць перспектывы азначанай тэр. на некат. карысныя выкапні; многія з іх абвешчаны зонамі рэкрэацыі і масавага турызму.

На Беларусі 102 геалагічныя помнікі прыроды: 18 агаленняў, 2 выхады кангламератаў, 82 валуны ці іх зборы. У ліку геал. агаленняў: Роскае геалагічнае агаленне, Новы Крупец, азёрныя, азёрна-балотныя і тарфяныя адклады александрыйскага міжледавікоўя ў яры Калодзежны Роў, муравінскага міжледавікоўя Збарова, Дарашэвічы, Мурава, Самастрэльнікі, Цімошкавічы, Заслаўе, Лоеўскае геалагічнае агаленне, агаленні часу паазерскага зледзянення Камарышкі і Студзянец, тарфянік Сінюха і інш. З валуноў і кангламератаў найб. вядомыя «Асілак», Вялікі Камень, Камень Багушэвіча, Камень-волат, Камень філарэтаў, Расколаты камень, валунна-галечны кангламерат у Калодзежным Рове на паўд. ускраіне г. Гродна і інш.

Літ.:

Ляўкоў Э.А., Карабанаў А.К. Праблемы вылучэння геалагічных і геамарфалагічных помнікаў прыроды ў Беларусі // Літасфера. 1995. № 3.

А.​К.​Карабанаў.

т. 5, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)