teamwork [ˈti:mwɜ:k]n. талака́, супо́льная пра́ца; узаемадапамо́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВІ́ЦЕБСКАЯ АБЛА́СНАЯ ФІЛАРМО́НІЯ.

Створана ў 1989 у Віцебску на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Бел. філармоніі. У складзе філармоніі (1997): ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», жаночы актэт балалаек (кіраўнік Т.Шафранава), цымбальны ансамбль «Расіца», дзіцячы ансамбль бальнага танца «Мазаіка», выканаўцы бальных танцаў Н. і А.​Кананенкі, дзіцячы т-р «Арт-ліхтар», эстрадна-цыркавы калектыў, а таксама дзіцячыя студыі эстэт. выхавання. Філармонія праводзіць штогадовы конкурс бальнага танца «Парад надзей», фестываль гітарнай музыкі «Віцебскі лістапад», удзельнічае ў правядзенні фестываляў імя І.​І.​Салярцінскага і «Беларуская музычная восень».

Да арт. Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».

т. 4, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазаўчо́ра, прысл.

Два дні назад. Пазаўчора была адліга, потым ціскануў марозік, потым усё прыцерушыла сняжком. М. Стральцоў. Пазаўчора талака была — прывезлі з лесу зруб і ўсе матэрыялы да яго. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́лака ’паншчына’ (капыл., ЛА, 3). Да талака 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́ка ’поле пад папарам, дзе пасецца статак’ (Бяльк., Мат. Гом.). Гл. талака́ 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стало́ка ‘таўханіна, таўкатня’ (Ласт.), сталачы́ць ‘стаптаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), столокова́ць, столо́чыць (ТС). Гл. талака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талакава́нне (талакава́ння) ’перыяд цечкі ў ваўкоў’ (смарг., Сл. ПЗБ). Гл. талака 1 ў значэнні ’гуртаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́ча ’таўканіна; вялікі натоўп’ (Сцяшк.), тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ). Гл. талака 1, талачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́мочь уст., обл.

1. (помощь) дапамо́га, -гі ж.;

2. (коллективная работа в помощь кому-л.) талака́, -кі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тало́к ’натоўп’ (Сл. Брэс.). Гл. талака́ 1; форма м. р., магчыма, пад уплывам польск. tłok ’ціск; тлум, ціжба’. Параўн. толак, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)