То́лезны ’таківялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл.*toli, *tolě ’так, столькі’, параўн. укр.дыял.толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус.дыял.то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус.толи ’потым, і, а’, польск.tyle ’так многа’, дыял.toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш.дыял.toli ’столькі, так многа’, н.-луж.toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен.toli ’так, столькі’, старое серб.-харв.toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав.толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ.tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зажы́нкі, ‑нак; адз.няма.
1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак.Русецкі.Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі.Арочка.
2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зрабіць вялікім па аб’ёму, памеру. — Хочаш мець нешта накшталт рабочага кабінета, — усміхнуўся Арцём Паўлавіч. — Я табе ў сваім з прыемнасцю куток аддаў бы, гэта мой папярэднік разбухаў таківялікі.Шахавец.
разбуха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да разбухнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар.Лынькоў.
2.Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі.Дуброўскі.
•••
Цыганскі дожджгл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Танта́цыя (танта́ція) ’цяга, прыхільнасць’: Янук мае тантацыю да маей Анэткі (Ласт.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск.tantonić się ’палаць’, магчыма, звязанага з польск.tantny ’які многа можа, здолее; ганарысты, непакорны’, што з лац.tantus ’таківялікі’ (Брукнер, 565). Параўн. таксама чэш.tantovat ’льсцівымі словамі прывабліваць’ ад ст.-чэш.tant ’балбатня; драбніца’ з ням.Tand ’пустая балбатня, жарты’ (Махэк₂, 636).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт.Колас.На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт.Шахавец.
•••
Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пракалоць чым‑н. наскрозь. Гэты [зубр], здаецца, немалады. Але рогі па-маладому вострыя. Такі рог праткне наскрозь.Шамякін.Знятую трубку кары Коля перагнуў на сярэдзіне, зверху праткнуў пруцікам.Жычка.
•••
Пальца не праткнуць — пра вялікі, цесны натоўп. У магазіне было бітком пабіта людзей — пальца не праткнеш.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́ДАВАЕ ПЕ́ЧЫВА адзін з элементаў сямейных і каляндарных святаў і абрадаў многіх народаў свету. На Беларусі ім сустракалі і частавалі гасцей, бралі ў поле, едучы першы раз сеяць, пакідалі ў полі на дажынках, давалі жывёле, каб добра вялася, ім клікалі вясной буслоў і г. д. На радзіны звычайна пяклі жытнія пірагі (дарылі бабкам-павітухам), якія з жартамі ламалі, каштавалі, елі з баршчом за святочным сталом. Жанчын, што ішлі ў адведкі, частавалі пірагамі (на Брэстчыне такі пірог наз. скрушок). На вяселле акрамя каравая пяклі пшанічныя пірагі маладым — месяц, падручнік, крыж (булка з крыжам). Падручнік і крыж пяклі для маладой, з імі яна ехала да маладога і клала на века дзяжы свекрыві. Памінальнае печыва заўсёды было прэснае (мёртвы хлеб) — корж, гарачыкі, галушкі, праснак. Корж і гарачыкі крышылі ў канун, «па крошцы» раздавалі прысутным за жалобным сталом. На Каляды пяклі жытнія пірагі-каляднікі, якімі абдорвалі калядоўшчыкаў. На саракі выпякалі 40 піражкоў (птушкі з цеста, галушкі, варэнікі) з макам або з фасоляй (іх называлі саракі, жаваронкі, бапкі). У вялікі пост пяклі храсцы-крыжыкі, саху, барану (булку, абкладзеную шышкамі), якія бралі ў поле, едучы сеяць. На Благавешчанне пяклі пампушкі, галёпы, якімі сустракалі буслоў, на Вялікдзень — здобныя пірагі (паскі, калачы). На Палессі на Юр’я пяклі расянік і хадзілі з ім вакол жыта, у Бярозаўскім р-не гатавалі піражок-юрок і клалі ў жыта (калі жыта яго не закрывала, то гэта прадказвала дрэнны ўраджай). У некаторых мясцінах на Юр’я ішлі ў поле з хлебам і інш. частаваннем. На святы рабілі таксама варэнікі з хлебнага цеста з макам або канапляным семем (на Варвару, Міколу), каржы з мёдам (напярэдадні Купалля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос.Колас.
2.Разм.Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна.Навуменка.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.
•••
Конская сілагл. сіла.
Конскі капітангл. капітан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)