По́ра ’маленькая адтуліна на скуры, сітавіна, кіпра’ (РБС). Запазычана ў славянскія мовы, у тым ліку іншыя еўрапейскія з лац. porus < грэч. πόρος ’шлях праз нешта, праход’ (Махэк₁, 384), магчыма, праз ням. Pore ’маленькая адтуліна на скуры’ (Сной, 472), рус. по́ра, польск. pora, чэш. pór, славен. pora ’тс’, літ. porà ’тс’. У беларускай, імаверна, праз рускую, дзе праз нямецкую (з XVIII ст.) (Фасмер, 3, 328; Цыганенка, 318). Роднаснае лац. porta ’вароты’, portus ’порт, гавань’ (Цыганенка, 318).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pore

I [pɔr]

v.

1) пі́льна, ува́жна ўзіра́цца, прыгляда́цца

2) шмат і стара́нна вучы́цца

poring over books — паглы́біцца ў кні́гі

3) засяро́джана ду́маць або́ разважа́ць

II [pɔr]

n.

по́ра f. (у ску́ры, у расьлі́нах), сітаві́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)