А́САД (Хафез аль) (н. 7.8.1930, правінцыя Латакія, Сірыя),
сірыйскі дзярж., паліт. і ваенны дзеяч. Ген. арміі (1968). Мае вышэйшую ваен. адукацыю. Камандуючы ВПС (1964—70), адначасова з 1966 міністр абароны. У 1970—71 прэм’ер-міністр. З 1971 прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Ген. сакратар Партыі араб. сацыяліст, адраджэння (БААС, з 1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (Сірыя) 1/556; 5/138; 9/533
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЭЛ, Бел,
у акадскай міфалогіі абазначэнне некат. багоў, найперш Энліля. У г. Пальміра (Сірыя) — вярхоўнае бажаство, уладыка свету, галава трыяды багоў, часам эпітэт бога зямлі Арцу ці Арду. У грэч. міфалогіі — цар Егіпта, сын Пасейдона і німфы Лівіі. Належыць да персанажаў, якія не маюць развітой міфалагічнай біяграфіі, але з’яўляюцца родапачынальнікамі пакаленняў будучых герояў.
на Аравійскім п-ве, на Пн Афрыкі, адна з найбуйнейшых у свеце. Пл. больш за 9 млн.км². Вылучаюцца 8 бас. з запасамі фасфарытаў 75 млрд.т, найбольшыя запасы ў Марока, Зах. Сахары, Егіпце, Тунісе. Прамысл. распрацоўка з пач. 20 ст. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі, абагачэнне. Экспарт пераважна ў краіны Зах. Еўропы. Буйнейшыя краіны-экспарцёры Марока, Іарданія, Туніс, Ізраіль, Сенегал, Сірыя, Алжыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́Т, Мануту (араб. лёс, смяротны лёс),
у старажытнаарабскай міфалогіі багіня лёсу і помсты, валадарка падземнага царства і захавальніца магільнага спакою, якая шанавалася пераважна ў Паўн. і Цэнтр. Аравіі. У арабаў Сірыйскай пустыні і Цэнтр. Аравіі лічылася дачкой Алаха — вярх. бога дамусульм. араб. вераванняў. У Набатэйскай дзяржаве (цяпер тэр. Іарданіі) і Пальміры (Сірыя) атаясамлівалася з грэч. багіняй Немесідай. Была апякункай г. Медына, дзе знаходзілася яе свяцілішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРЫ́ТЫ, амарэі, амуру,
галіна семіцкіх народаў, якія ў старажытнасці насялялі Сірыйскі стэп ад Палесціны да Персідскага зал. У канцы 3-га тыс. да н.э. разбурылі шумерскую цывілізацыю Ура і каля 1894 да н.э. заснавалі Старававілонскую дзяржаву. Асеўшы ў Месапатаміі, у 18—17 ст. да н.э. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам, у Сірыі і Палесціне ў 15—10 ст. да н.э. зліліся з ханаанеямі. У 1-м тыс. да н.э.Сірыяназ. Амуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТРА,
у рэлігіях і міфалогіі Стараж. Ірана, Індыі і Мітані (сучасная паўн.Сірыя) бог святла, сонца, праўды, справядлівасці і дагавору, гарант устаноўленых або абумоўленых адносін у свеце і грамадстве. Увасабляе добразычлівы ў адносінах да чалавека бок боскай існасці. З 1 ст. да н.э. культ М. быў пашыраны на тэр.Рым. дзяржавы, у 5 ст.н.э. выцеснены хрысціянствам; паўплываў на фарміраванне хрысц. догматаў, абрадаў і свят.
Мітра забівае быка. Скульптурная група з Пантыкапея (цяпер Керч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЮБІ́ДЫ, Эйюбіды,
дынастыя султанаў, якая правіла на Б. Усходзе пасля падзення Фатымідаў халіфата. Засн. ў 1171 у Егіпце военачальнікам Салах-ад-дзінам (Саладзінам). Назву атрымала ад імя яго бацькі палкаводца Айюба. Айюбіды паспяхова змагаліся з крыжакамі. Пасля смерці Салах-ад-дзіна (1193) яго нашчадкі павялі барацьбу за султанат, у які ўваходзілі Егіпет, Сірыя, Хіджаз з Меккай і Медынай, ч. Месапатаміі. Міжусобіцы ўзмацнілі ролю гвардыі мамлюкаў, у выніку змовы якіх у 1250 быў скінуты апошні з Айюбінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЧА́НА (Atchana),
Тэль-Атчана, узгорак (тэль) на Амукскай раўніне каля р. Аронт (Паўн.Сірыя), рэшткі стараж.г. Алалах. Раскопкамі выяўлена 17 буд. перыядаў з 3400 да 1200 да нашай эры. Знойдзены рэшткі храма канца 4 — пач. 3-га тыс. да нашай эры, будынак з каланадаю 28—24 ст. да нашай эры (палац правіцеля), клінапісныя таблічкі з царскага архіва 18 ст. да нашай эры, вял. клінапісны надпіс цара Ідрымі (15 ст. да нашай эры), багаты побытавы інвентар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНВЕНІ́СТ ((Benveniste) Эміль) (27.5.1902, г. Халеб, Сірыя — 3.10.1976),
французскі мовазнавец. Вучань А.Мее. З 1935 праф. Калеж дэ Франс, з 1945 сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва, з 1960 чл.Франц.АН. Працы ў галіне агульнага і індаеўрап. мовазнаўства, агульнай семіялогіі. Даследаваў праблемы структурнай лінгвістыкі. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра лічыў моўны знак міжвольным, таму што ён абумоўлены сістэмай мовы («Прырода лінгвістычнага знака», 1939). Аўтар тэорыі структуры індаеўрап. кораня, шматлікіх прац па іранскіх мовах.